![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 чэрвеня 2000 г. № 950
Аб узнагароджанні А.Г.Ламакіна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значную дапамогу ў падрыхтоўцы нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь да Чэмпіянату свету 2000 года па хакею з шайбай, забеспячэнне яе выступлення на гэтым Чэмпіянаце ўзнагародзіць генеральнага дырэктара Міжнароднай калійнай кампаніі Ламакіна Анатолія Генадзіевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.