![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 чэрвеня 2000 г. № 904
Аб узнагароджанні Л.А.Жураўлёва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці энергетычнага абсталявання, забеспячэння народнай гаспадаркі і насельніцтва рэспублікі электраэнергіяй узнагародзіць дырэктара Лукомльскай ДРЭС вытворчага аб’яднання энергетыкі і электрыфікацыі «Віцебскэнерга» Жураўлёва Льва Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.