![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2000 г. № 855
Аб узнагароджанні Гродзенскага занальнага навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны навуковы ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі ўзнагародзіць Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.