![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 чэрвеня 2000 г. № 819
Аб перадачы ў камунальную ўласнасць Мінскай вобласці пад’ездаў да аэрадрома Ліпкі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству абароны перадаць бязвыплатна ва ўстаноўленым парадку ў камунальную ўласнасць Мінскай вобласці пад’езды да аэрадрома Ліпкі па фактычнаму іх тэхнічнаму стану на аснове існуючай тэхнічнай дакументацыі.
Мінскаму аблвыканкаму ў месячны тэрмін пасля прыёму ўказаных пад'ездаў уключыць іх ва ўстаноўленым парадку ў пералік мясцовых аўтамабільных дарог.