![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 чэрвеня 2000 г. № 815
Аб узнагароджанні Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу па навучанню і выхаванню вучняў, развіццё ў рэспубліцы тэхнічнай творчасці сярод дзяцей і моладзі і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.