![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 чэрвеня 2000 г. № 813
Аб выдзяленні Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У мэтах садзейнічання выкананню праграмы дзеянняў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях са сродкаў, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, 2423 тыс. рублёў на падрыхтоўку і правядзенне выстаўкі інавацыйных распрацовак і беларуска-расійскага семінара ў рамках юбілейнай V Міжнароднай выстаўкі-кангрэса «Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі», якая адбудзецца 13–16 чэрвеня 2000 г. у г. Санкт-Пецярбургу.