![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 чэрвеня 2000 г. № 811
Аб правядзенні перагавораў па праекту Рашэння аб Міждзяржаўнай праграме па распрацоўцы стандартаў ў галіне бяспекі і аховы працы на ўзаемапастаўляемую прадукцыю на 2000–2005 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Рашэння аб Міждзяржаўнай праграме па распрацоўцы стандартаў у галіне бяспекі і аховы працы на ўзаемапастаўляемую прадукцыю на 2000–2005 гады.