![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 красавіка 2000 г. № 600
Аб узнагароджанні Ю.У.Чухлея Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу, актыўную плённую дзейнасць у дзяржаўных органах, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльна-эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі – удзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў узнагародзіць галоўнага саветніка ўпраўлення інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Чухлея Юрыя Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.