![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 красавіка 2000 г. № 492
Аб узнагароджанні У.І.Паўлючука Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё меліярацыйнай гаспадаркі рэспублікі і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння ўзнагародзіць былога Міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР Паўлючука Уладзіміра Іосіфавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.