![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 сакавіка 2000 г. № 426
Аб выдзяленні Міністэрству замежных спраў валютных сродкаў на выплату авансавых плацяжоў арганізатарам Сусветнай выстаўкі «Экспо-2000»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Міністэрству замежных спраў з валютнага рахунку Міністэрства фінансаў 408 269 нямецкіх марак на выплату авансавых плацяжоў за найм жылля для спецыялістаў, накіроўваемых на Сусветную выстаўку «Экспо-2000» у г. Гановер (ФРГ), з аднясеннем іх рублёвага эквіваленту, разлічанага па афіцыйнаму курсу Нацыянальнага банка на дзень пералічэння валютных сродкаў, на расходы, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на міжнародную дзейнасць.