![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 сакавіка 2000 г. № 341
Аб выдзяленні грашовых сродкаў калгасу імя Дзяржынскага Брэсцкага раёна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Выдзеліць у 2000 годзе калгасу імя Дзяржынскага Брэсцкага раёна за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», 60 млн. рублёў на набыццё кармоў, гаруча-змазачных матэрыялаў і аплату энерганосьбітаў.