![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 лютага 2000 г. № 258
Аб выдзяленні грашовых сродкаў Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Выдзеліць у 2000 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання 100 млн. рублёў са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», у тым ліку:
Пухавіцкай племянной птушкаводчай рэпрадуктарнай гаспадарцы – 18 млн. рублёў, дзяржаўнаму прадпрыемству «Вопытна-племянная гаспадарка «Будагова» Смалявіцкага раёна – 10 млн. рублёў, міжгаспадарчаму прадпрыемству па вытворчасці свініны «Южное» Пінскага раёна – 34 млн. рублёў на набыццё збожжа на кармавыя мэты і камбікармоў;