![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 лютага 2000 г. № 212
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства фінансаў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ).