![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 лютага 2000 г. № 161
Аб скарыстанні Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання дадатковых грашовых сродкаў для ўтрымання службовых легкавых аўтамабіляў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Дазволіць, у якасці выключэння, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання скарыстаць у 2000 годзе са сродкаў, пералічаных гэтаму Міністэрству ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 1998 г. № 753 «Аб адлічэнні прадпрыемствамі па вытворчасці лікёра-гарэлачных вырабаў і заводам шампанскіх він грашовых сродкаў Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання», 41 млн. рублёў для ўтрымання легкавых аўтамабіляў для службовага карыстання.