![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 студзеня 2000 г. № 33
Аб узнагароджанні Л.І.Калугіна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, дасягнутыя поспехі ў асваенні і павелічэнні выпуску канкурэнтаздольнай бытавой тэхнікі ўзнагародзіць прэзідэнта закрытага акцыянернага таварыства па выпуску бытавых халадзільнікаў «Атлант» Калугіна Леаніда Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.