![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 верасня 2025 г. № 84
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў архітэктуры), размешчаных у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-14103) па вул. Лясной, 1А ў аг. Лань Ланскага с/с Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Георгіеўская царква» (інв. № 621/С-1091) па вул. Зялёнай, 1А ў аг. Астроўкі Гарадзейскага с/с Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Дабравешчанская царква» (інв. № 621/С-1027770) па вул. Цэнтральнай, 37 у в. Кунаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Крыжаўзвіжанская царква» (інв. № 621/С-22090) па вул. 1 Мая, 11 у в. Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-14103) па вул. Лясной, 1А ў аг. Лань Ланскага с/с Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-14103) па вул. Лясной, 1А ў аг. Лань Ланскага с/с Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-14103) па вул. Лясной, 1А ў аг. Лань Ланскага с/с Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000494.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе прыходу храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў па межах тэрыторыі, непасрэдна занятай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, звязанай з ёй гістарычна і функцыянальна.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы, усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка царквы праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9 да кропкі 10;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж усходняга фасада аб’екта каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (брама-званіца) да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія, у тым ліку, ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж вонкавай мяжы аб’екта каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (мураваная агароджа) да кропкі 12; далей па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка царквы праз кропкі 13–14–15–16–17 да кропкі 18; далей уздоўж вонкавай мяжы мураванай агароджы да кропкі 19;
на поўначы, усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 уздоўж вонкавай мяжы мураванай агароджы праз кропкі 20–21–22–23 да кропкі 11.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (брама-званіца, мураваная агароджа), яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;
замена (дэмантаж) гістарычных надмагільных помнікаў і агароджаў (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы), якія маюць духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, наяўнасць якіх пацверджана фактычна;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
ТАБЛІЦА КААРДЫНАТ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК
№ |
Геаграфічныя каардынаты (шырата, даўгата) |
№ |
Геаграфічныя каардынаты (шырата, даўгата) |
1 |
53.149844, 26.698167 |
13 |
53.149777, 26.698070 |
2 |
53.149804, 26.698328 |
14 |
53.149788, 26.697555 |
3 |
53.149847, 26.698467 |
15 |
53.149833, 26.697587 |
4 |
53.149844, 26.698660 |
16 |
53.149815, 26.698097 |
5 |
53.149822, 26.698730 |
17 |
53.149843, 26.698108 |
6 |
53.149767, 26.698727 |
18 |
53.149855, 26.698126 |
7 |
53.149727, 26.698641 |
19 |
53.150005, 26.698050 |
8 |
53.149735, 26.698454 |
20 |
53.149979, 26.698892 |
9 |
53.149770, 26.698362 |
21 |
53.149959, 26.698913 |
10 |
53.149778, 26.698191 |
22 |
53.149651, 26.698860 |
11 |
53.149662, 26.698012 |
23 |
53.149624, 26.698824 |
12 |
53.149762, 26.698102 |
|
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Георгіеўская царква» (інв. № 621/С-1091) па вул. Зялёнай, 1А ў аг. Астроўкі Гарадзейскага с/с Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Георгіеўская царква» (інв. № 621/С-1091) па вул. Зялёнай, 1А ў аг. Астроўкі Гарадзейскага с/с Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Свята-Георгіеўская царква» (інв. № 621/С-1091) па вул. Зялёнай, 1А ў аг. Астроўкі Гарадзейскага с/с Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000484.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе прыходу храма Святога велікамучаніка Георгія Пераможца Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкаваму боку агароджы царквы.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавых межах існуючай агароджы ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва падземных інжынерных камунікацый ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж зямельных участкаў па вул. Зялёнай, 1, 2, 3 праз кропкі 6–7–8 да кропкі 9;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж зямельных ўчасткаў па вул. Зялёнай, 2, 3 праз кропкі 10–11 да кропкі 12;
на паўднёвым ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж праезнай часткі вул. Зялёнай праз кропку 13 да кропкі 14;
на паўднёвым захадзе – ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 да вугла агароджы царкоўнай тэрыторыі да кропкі 1, далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 4, далей уздоўж паўночнай мяжы зоны аховы ландшафту да кропкі 5.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
усталяванне з боку зямельных участкаў агароджы без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена для забеспячэння найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання навакольнага асяроддзя і ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
14. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 4; далей па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 3–2 да кропкі 1, далей па мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж праезнай часткі вул. Зялёнай да кропкі 15;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж праезнай часткі перакрыжавання вул. Цэнтральнай і аўтамабільнай дарогі да кропкі 16;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на поўнач да кропкі 15.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне ці азеляненне, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Дабравешчанская царква» (інв. № 621/С-1027770) па вул. Цэнтральнай, 37 у в. Кунаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Дабравешчанская царква» (інв. № 621/С-1027770) па вул. Цэнтральнай, 37 у в. Кунаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Свята-Дабравешчанская царква» (інв. № 621/С-1027770) па вул. Цэнтральнай, 37 ў в. Кунаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000493.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе прыходу храма Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка царквы.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавых межах агароджы царквы ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя прызначаных для абслугоўвання царквы, а таксама акрамя будаўніцтва неабходных для яе функцыянавання інжынерных камунікацый;
замена (дэмантаж) надмагільных помнікаў і агароджаў (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы) на тэрыторыі царкоўных могілак, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па паўднёва-заходніх межах зямельных участкаў па вул. Цэнтральнай, 31, 33 да кропкі 6;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па паўночных межах зямельных ўчасткаў па вул. Цэнтральнай, 33, 35 праз кропкі 7–8–9–10 да кропкі 11;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 35 да кропкі 2; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 1;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўднёвых межаў зямельных участкаў па вул. Цэнтральнай, 31, 33 да кропкі 5.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 39 да кропкі 4; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 3;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 па паўночных межах зямельных участкаў па вул. Цэнтральнай, 39, 41, 43 праз кропкі 13–14 да кропкі 15;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 па ўсходняй, паўднёва-ўсходняй межах зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 43 праз кропку 16 да кропкі 17;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 па паўднёвых межах зямельных ўчасткаў па вул. Цэнтральнай, 43, 41, 39 праз кропку 18 да кропкі 12.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
выкарыстанне нехарактэрных колераў і формаў дахаў, акрамя двухспадзістых, вальмавых і паўвальмавых з нахілам ад 35° да 50°;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
усталяванне з боку зямельных участкаў агароджы без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысаніруючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя яе дэмантажа;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Крыжаўзвіжанская царква» (інв. № 621/С-22090) па вул. 1 Мая, 11 у в. Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Крыжаўзвіжанская царква» (інв. № 621/С-22090) па вул. 1 Мая, 11 у в. Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Свята-Крыжаўзвіжанская царква» (інв. № 621/С-22090) па вул. 1 Мая, 11 у в. Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000487.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе прыходу храма Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання храма.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624280401101000139 праз кропкі 2–11–3–4 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва падземных інжынерных камунікацый ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж праезнай часткі вул. 1 Мая да кропкі 6;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. 1 Мая, 9 і далей у створы з ёй да кропкі 7;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад да кропкі 8;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. 1 Мая, 9 праз кропкі 9–10 да кропкі 5.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
узвядзенне (рэканструкцыя, мадэрнізацыя, рамонт) будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;
выкарыстанне нехарактэрных колераў і формаў дахаў, акрамя двухспадзістых, вальмавых і паўвальмавых з нахілам ад 35° да 50°;
усталяванне агароджы без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена для забеспячэння найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання навакольнага асяроддзя і ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
14. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж усходняй і паўночнай межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропку 3 да кропкі 11; далей на поўнач уздоўж мясцовага праезда праз копку 12 да кропкі 13;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж праезнай часткі вул. 1 Мая да кропкі 14;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж тэрыторыі брацкай магілы да кропкі 15;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на захад уздоўж праезнай часткі вул. 1 Мая да кропкі 4.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый;
усталяванне рэкламных канструкцый, добраўпарадкаванне ці азеляненне, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.