![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 мая 2025 г. № 59
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкія могілкі» ў аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» (1941–1944 гады) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» (1918–1920 гады) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова 30.05.2025 № 59 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» (1941–1944 гады) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» (1941–1944 гады) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкія могілкі» (1941–1944 гады) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000501.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Сноўскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання мемарыяльнага комплексу.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы існуючай агароджы брацкіх могілак ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
навукова неабгрунтаваная змена параметраў, канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцей манументальнай скульптуры;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 2, далей уздоўж зялёнага газона да кропкі 5;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж зялёнага газона да кропкі 6;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж зялёнага газона да кропкі 3, далей па паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 4;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна і тэматычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 паралельна вул. Кірава па ўмоўнай мяжы парка ў гонар 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысціх захопнікаў (далей – парк) да кропкі 7;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 па ўмоўнай мяжы парка праз кропкі 8–9 да кропкі 10;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач па ўмоўнай мяжы парка да кропкі 11;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 па ўмоўнай мяжы парка праз кропкі 12–13 да кропкі 4, далей па паўднёвым межам тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропку 3 да кропкі 6.
14. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва транспартных камунікацый;
усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 30.05.2025 № 59 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» (1918–1920 гады) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» (1918–1920 гады) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкія могілкі» (1918–1920 гады) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000502.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Сноўскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Гісторыка-культурная каштоўнасць знаходзіцца ва ўзлеску паміж сельскагаспадарчымі землямі за 2 км на поўнач ад аг. Сноў.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання брацкіх могілак з кадастравым нумарам 624285500001000035.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 2–3–4–5–6 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка інжынерных камунікацый;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж грунтовай дарогі праз кропку 8 да кропкі 1;
на поўначы, усходзе, паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 2–3–4–5 да кропкі 6; далей па падоўжанай лініі да грунтовай дарогі да кропкі 7.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).