![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 красавіка 2025 г. № 52
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Шпакоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Шпакоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Шпакоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Шпакоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Шпакоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000694.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе дзяржаўнай установы «Полацкі раённы міжгаліновы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе межаў, рэжымаў яе ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы брацкай магілы, дзе пахаваны рэшткі воінаў і размешчаны архітэктурна-планіровачныя элементы брацкай магілы, элементы азелянення і добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
пракладка інжынерных камунікацый;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў) без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Межамі тэрыторыі ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход паралельна існуючай агароджы брацкай магілы на адлегласці 17 метраў ад яе да кропкі 6;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўдзень паралельна існуючай агароджы брацкай магілы на адлегласці 7 метраў ад яе да кропкі 7;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 праз кропкі 8–9 да кропкі 10;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач паралельна існуючай агароджы брацкай магілы на адлегласці 22 метраў ад яе да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных камунікацый, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў) без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.