Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 красавіка 2025 г. № 42

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Атонава»: фрагменты парку, фрагменты алеі, рэшткі гаспадарчай пабудовы, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Калінаўка-2 Капыльскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Атонава»: фрагменты парку, фрагменты алеі, рэшткі гаспадарчай пабудовы, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Калінаўка-2 Капыльскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

08.04.2025 № 42

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Атонава»: фрагменты парку, фрагменты алеі, рэшткі гаспадарчай пабудовы, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Калінаўка-2 Капыльскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Атонава»: фрагменты парку, фрагменты алеі, рэшткі гаспадарчай пабудовы, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Калінаўка-2 Капыльскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Фрагменты былой сядзібы «Атонава»: фрагменты парку, фрагменты алеі, рэшткі гаспадарчай пабудовы, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Калінаўка-2 Капыльскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000176.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Бабаўнянскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Кропкі каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА.

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ і складаецца з трох участкаў. Першы ўчастак уключае фрагменты парку, рэшткі дзвюх гаспадарчых пабудоў. Другі і трэці ўчасткі – фрагменты алеі.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 2 уздоўж мяжы мясцовага праезда; далей да кропкі 3 уздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па вул. Падлеснай 2Б/9; далей да кропкі 4 уздоўж паўднёва-заходняга фасада гэтага будынка па прамой лініі да перасячэння з гаспадарчым праездам;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 5 уздоўж мяжы гаспадарчага праезда; далей праз гаспадарчы праезд да кропкі 6; далей уздоўж агароджы сада да кропкі 7; далей да кропкі 8 уздоўж фрагментаў парка; далей праз кропку 9 да кропкі 10 уздоўж мяжы добраўпарадкавання; далей праз кропкі 11–12–13–14–15 уздоўж фрагментаў парка;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 праз кропку 16 да кропкі 17 уздоўж фрагментаў парка; далей да кропкі 18 уздоўж мяжы праезда; далей да кропкі 19 уздоўж мяжы фрагментаў парка, па фасаду будынка па вул. Падлеснай, 2;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 да кропкі 1 уздоўж фасада будынка па вул. Падлеснай, 2.

9. На тэрыторыі першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без выканання палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі;

пракладка наземных, падземных інжынерных камунікацый (цеплаэлектрасеткі і іншыя), акрамя абслугоўвання існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

добраўпарадкаванне тэрыторыі, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншая дзейнасць, якія ствараюць перашкоды і парушаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

азеляненне тэрыторыі з прымяненнем раслін, неўласцівых яе гістарычнаму характару;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

10. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца умоўная лінія, якая ідзе уздоўж няцотнага боку вул. Наркевіча-Ёдкі праз кропкі 20–21–22–23–20 па перыметры паласы шырынёй 3 м.

11. Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж цотнага боку вул. Наркевіча-Ёдкі праз кропкі 24–25–26–27–24 па перыметры паласы шырынёй 3 м.

12. На тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без выканання палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншая дзейнасць, якія ствараюць перашкоды і парушаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

азеляненне тэрыторыі з прымяненнем раслін, неўласцівых яе гістарычнаму характару;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентацыі маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, у непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 28–29–30–31–32–33 уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 да кропкі 34 уздоўж цотнага боку вул. Падлеснай;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 уздоўж мяжы праезда да кропкі 1; далей праз кропку 19 да кропкі 18 у створы з мяжой ахоўнай зоны першага ўчастка;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 праз кропкі 17–16 да кропкі 15 у створы з мяжой ахоўнай зоны першага ўчастка; далей уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 28.

15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 да кропкі 36 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Падлеснай, 2; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Падлеснай, 2А;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 праз кропкі 37–38 па мяжы зямельных участкаў па вул. Падлеснай, 2А, 2; далей па мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 39–40 да кропкі 41;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 да кропкі 42 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Падлеснай, 2Б;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 42 да кропкі 6 па фасадзе будынка па вул. Падлеснай, 2Б; далей праз кропкі 5–4–3–2 да кропкі 35 у створы з мяжой ахоўнай зоны першага ўчастка.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 2 паверхі);

знішчэнне шэраговай гістарычнай забудовы;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ў непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага прыроднага асяроддзя, а таксама на прылеглых адкрытых тэрыторыях, візуальна і тэрытарыяльна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Тэрыторыя зоны аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.

18. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 42 праз кропку 43 да кропкі 44 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 44 да кропкі 33 уздоўж цотнага боку вул. Падлеснай; далей праз кропкі 32–31–30–29–28 да кропкі 15 у створы з мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей праз кропкі 14–13–12–11–10–9–8–7 да кропкі 6 у створы з мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны; далей да кропкі 42 у створы з мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы.

19. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 да кропкі 46 па мяжы алейных пасадак; далей праз кропкі 47–48 па фасадах будынка па вул Падлеснай, 2Б/1;

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 праз кропкі 49–50 да кропкі 45 па мяжы алейных пасадак.

20. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 51 да кропкі 41 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Падлеснай, 2Б;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 праз кропкі 40–39–38 да кропкі 37 у створы з мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 37 да кропкі 51 уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці.

21. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў, будаўніцтва транспартных камунікацый;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншая дзейнасць, якія ствараюць перашкоды і парушаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы
«Атонава»: фрагменты парку, фрагменты
алеі, рэшткі гаспадарчай пабудовы, рэшткі
гаспадарчай пабудовы» ў в. Калінаўка-2
Капыльскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы
«Атонава»: фрагменты парку, фрагменты
алеі, рэшткі гаспадарчай пабудовы, рэшткі
гаспадарчай пабудовы» ў в. Калінаўка-2
Капыльскага раёна Мінскай вобласці

КРОПКІ КААРДЫНАТ ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

1

53.301985, 27.095650

27

53.304183, 27.087164

2

53.301439, 27.097344

28

53.300084, 27.095498

3

53.301310, 27.097256

29

53.300244, 27.094925

4

53.300940, 27.098465

30

53.300518, 27.095143

5

53.300740, 27.098353

31

53.300825, 27.094076

6

53.300674, 27.098320

32

53.300611, 27.093861

7

53.300811, 27.097310

33

53.300832, 27.093239

8

53.300757, 27.097257

34

53.302330, 27.094601

9

53.300827, 27.096968

35

53.301553, 27.097102

10

53.300814, 27.096664

36

53.302086, 27.097643

11

53.300445, 27.096463

37

53.301678, 27.098622

12

53.300415, 27.096294

38

53.301457, 27.098422

13

53.300444, 27.096151

39

53.301323, 27.098853

14

53.300251, 27.095958

40

53.301003, 27.098627

15

53.300307, 27.095659

41

53.300838, 27.099043

16

53.300907, 27.096181

42

53.300511, 27.098747

17

53.300883, 27.096273

43

53.299287, 27.097642

18

53.301168, 27.096557

44

53.300744, 27.093180

19

53.301580, 27.095281

45

53.302260, 27.094977

20

53.302052, 27.094021

46

53.302317, 27.095019

21

53.302005, 27.093983

47

53.302264, 27.095170

22

53.304244, 27.087203

48

53.302332, 27.095221

23

53.304284, 27.087271

49

53.301846, 27.096652

24

53.301969, 27.093929

50

53.301740, 27.096538

25

53.301926, 27.093889

51

53.301415, 27.099590

26

53.304144, 27.087132

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.