![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2024 г. № 196
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў гісторыі), размешчаных у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Іскань Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Палкі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова 31.12.2024 № 196 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000172.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Быхаўскі цэнтр фінансава-гаспадарчага забеспячэння».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахаванняў брацкай магілы памерамі 10 х 10 м, дзе размешчаны скульптура воіна, пліта з імёнамі пахаваных, элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 у паўночным напрамку паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 2;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на ўсход паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 3;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на поўдзень па вонкавай мяжы агароджы брацкай магілы да кропкі 4;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на захад па вонкавай мяжы агароджы брацкай магілы да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка інжынерных камунікацый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на захад паралельна агароджы брацкай магілы на адлегласці ад яе 2 м праз кропку 6 да кропкі 7;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўнач па вонкавай мяжы агароджы брацкай магілы да кропкі 8;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на ўсход па вонкавай мяжы агароджы брацкай магілы да кропкі 9;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на поўдзень паралельна агароджы брацкай магілы на адлегласці ад яе 2 м да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый;
усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 31.12.2024 № 196 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Іскань Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Іскань Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Іскань Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000231.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Быхаўскі цэнтр фінансава-гаспадарчага забеспячэння».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахаванняў брацкай магілы памерамі 8 х 10 м, дзе размешчаны скульптура воіна, пліта з імёнамі пахаваных, элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход па вонкавай мяжы агароджы брацкай магілы да кропкі 2;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 3;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 4;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўнач паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка інжынерных камунікацый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 у паўночна-ўсходнім напрамку паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 5 м да кропкі 6;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 5 м да кропкі 7;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень праз кропку 8 да кропкі 9;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на захад па вонкавай мяжы агароджы брацкай магілы да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый;
усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 31.12.2024 № 196 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Палкі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Палкі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Палкі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000270.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Быхаўскі цэнтр фінансава-гаспадарчага забеспячэння».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахаванняў брацкай магілы памерамі 5 х 5 м, дзе размешчаны надмагільная пліта з імёнамі пахаваных, элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на захад паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 2;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўнач паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 3;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 4;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень паралельна агароджы брацкай магілы да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўдзень паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 2 м да кропкі 6;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на захад паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 2 м да кропкі 7;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўнач паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 2 м да кропкі 8;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на ўсход паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 2 м да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 31.12.2024 № 196 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкія магілы» ў в. Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000304.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Быхаўскі цэнтр фінансава-гаспадарчага забеспячэння».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахаванняў брацкіх магіл памерамі 10 х 15 м, дзе размешчаны скульптура воіна, пліта з імёнамі пахаваных, элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на захад паралельна агароджы да кропкі 2;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўнач паралельна агароджы да кропкі 3;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход па вонкавай мяжы агароджы да кропкі 4;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень паралельна агароджы да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка інжынерных камунікацый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўдзень паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 2 м да кропкі 6;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на захад паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 3 м да кропкі 7;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўнач паралельна мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 2 м да кропкі 8;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на ўсход паралельна агароджы на адлегласці ад яе 3 м да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый;
усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое візуальна звязана з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на захад па мяжы ахоўнай зоны да кропкі 8;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач на працягласці 12 м да кропкі 9;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на ўсход на працягласці 19 м да кропкі 10;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень у створы з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі 5.
14. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя ўсталявання аб’ектаў добраўпарадкавання;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння і санітарных высяканняў).