Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 мая 2024 г. № 68

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак былога рэальнага вучылішча» па вул. Уладзіміра Леніна, 41 і «Будынкі» па вул. Уладзіміра Леніна, 35, 43 у г. Орша Аршанскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак былога рэальнага вучылішча» па вул. Уладзіміра Леніна, 41 і «Будынкі» па вул. Уладзіміра Леніна, 35, 43 у г. Орша Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2012 г. № 71 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Здание по ул. Ленина, 43 в г. Орша Витебской области».

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.05.2024 № 68

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак былога рэальнага вучылішча» па вул. Уладзіміра Леніна, 41 і «Будынкі» па вул. Уладзіміра Леніна, 35, 43 у г. Орша Аршанскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак былога рэальнага вучылішча» па вул. Уладзіміра Леніна, 41 і «Будынкі» па вул. Уладзіміра Леніна, 35, 43 у г. Орша Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Будынак былога рэальнага вучылішча» па вул. Уладзіміра Леніна, 41 у г. Орша Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 212Г000893;

«Будынкі» па вул. Уладзіміра Леніна, 35, 43 у г. Орша Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 213Г000892.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Выросткам Уладзімірам Станіслававічам па заказу дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці сістэмы адукацыі Аршанскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўную зону гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зону аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).

Межы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана з мэтай іх лакалізацыі на мясцовасці і ў межах зямельных участкаў, на якіх размяшчаюцца гісторыка-культурныя каштоўнасці.

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забяспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяродзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

9. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўная зона складаецца з трох участкаў.

10. Першы ўчастак ахоўнай зоны вызначаны для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога рэальнага вучылішча» па вул. Уладзіміра Леніна, 41.

11. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на паўднёвы захад па мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Уладзіміра Леніна, 41 да кропкі 1; далей на захад па мяжы ўказанага зямельнага ўчастка да кропкі 2; далей у паўднёва-заходнім напрамку па мяжы зямельнага ўчастка праз кропку 3 да кропкі 4; далей у паўночна-заходнім напрамку па мяжы зямельнага ўчастка да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 у паўночным напрамку ўздоўж усходняга фасада будынка па вул. Уладзіміра Леніна, 39б да кропкі 6; далей у заходнім напрамку па мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Уладзіміра Леніна, 41 да кропкі 7; далей у паўночным напрамку па мяжы ўказанага зямельнага ўчастка да кропкі 19; далей у паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж мясцовага праезда да кропкі 20; далей у паўночна-ўсходнім напрамку па мяжы зямельнага ўчастка да кропкі 21;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 у паўднёва-ўсходнім напрамку ў створы паўночнага фасада будынка па вул. Уладзіміра Леніна, 41 праз кропку 27 да кропкі 28.

12. Другі ўчастак ахоўнай зоны вызначаны для забеспячэння захаванасці будынка па вул. Уладзіміра Леніна, 43.

13. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 у паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада гаспадарчага збудавання па вул. Уладзіміра Леніна, 43 да кропкі 21;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 у паўднёва-заходнім напрамку па паўночна-заходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 20;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 у паўночна-заходнім напрамку па паўночна-ўсходняму боку мясцовага праезда да кропкі 18;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 у паўночна-ўсходнім напрамку па паўночна-ўсходняму боку мясцовага праезда да кропкі 16.

14. Трэці ўчастак ахоўнай зоны вызначаны для забеспячэння захаванасці будынка па вул. Уладзіміра Леніна, 35.

15. Мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 у паўночна-заходнім напрамку па паўночна-заходняму боку пешаходнай сцежкі да кропкі 12;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 у паўночна-усходнім напрамку па заходняму боку пешаходнай сцежцы паралельна вул. Уладзіміра Леніна да кропкі 13;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 у паўднёва-ўсходнім напрамку па паўднёва-заходняму боку мясцовага праезда да кропкі 17;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 у паўднёва-заходнім напрамку па паўднёва-ўсходняму боку пешаходнай сцежцы да кропкі 11.

16. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова неабгрунтаванае іх змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай нейтральнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя рамонтных работ фасадаў і даху стылістычна адпаведных гістарычнаму асяроддзю з выкарыстаннем традыцыйных матэрыялаў;

змена гістарычнай трасіроўкі і шырыні цэнтральнага праезда да гісторыка-культурных каштоўнасцей;

змена гістарычнага прыроднага ландшафту;

правядзенне работ па узвядзенню, рамонту, рэканструкцыі элементаў добраўпарадкавання і малых форм (пакрыццё дарог, сцежак і пляцовак, падпорных сценак, альтанак і іншыя) без уліку стылістычнага адпаведання гістарычнаму асяродзю і выкарыстання традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

17. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыях, якія непасрэдна прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.

18. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы вызначаны на ўсходзе ад будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, дзе размешчаны будынкі і збудаванні стадыёна.

19. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 у паўднёва-заходнім напрамку па паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 1, 2, 3, 4 да кропкі 5; далей уздоўж фасадаў будынкаў па вул. Уладзіміра Леніна, 39б, 33 праз кропкі 6, 7, 8, 9, 10, 10.1 да кропкі 10.2; далей у заходнім напрамку да кропкі 12.1;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12.1 у паўднёвым напрамку па заходняму боку пешаходнай сцежцы паралельна вул. Уладзіміра Леніна да кропкі 34;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 у паўднёва-ўсходнім напрамку ў створы з паўднёвым фасадам будынка па вул. Уладзіміра Леніна, 31 да кропкі 33; далей у створы агароджы гарадскога стадыёна і ўздоўж яго праз кропкі 32, 31 да кропкі 30;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 у паўночна-ўсходнім напрамку ўздоўж агароджы гарадскога стадыёна да кропкі 29;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 28.

20. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за адзін паверх з мансардай (вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху), а таксама ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якая прыводзіць да пагаршэння візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх вышыні больш за 10 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху;

страта аб’екта каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (будынак па вул. Уладзіміра Леніна, 39б), а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне фасадаў, формы і вышыні даха, асноўных габарытаў у плане і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў, з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя, выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю менш за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных колераў.

21. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы вызначаны на захадзе ад будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, дзе размешчаны будынкі існуючай забудовы.

22. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 у паўночна-заходнім напрамку па паўночнаму боку мясцовага праезда да кропкі 36;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 у паўночна-ўсходнім напрамку ўздоўж дваровых фасадаў жылых будынкаў па вул. Уладзіміра Леніна, 32, 34, 36, 38 праз кропкі 37, 38, 39, 40 да кропкі 41;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 у паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж паўднёвага боку вул. Л.Таўстога да кропкі 42;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 42 у паўднёва-заходнім напрамку ўздоўж галоўных фасадаў жылых будынкаў па вул. Уладзіміра Леніна, 32, 34, 36, 38 да кропкі 35.

23. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за 16 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў па вул. Уладзіміра Леніна, 32, 34, 36, 38 з павелічэннем іх вышыні больш за 16 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху, змяненне формы дахаў, ужыванне дысгарманічных матэрыялаў (сайдынг, металапрофіль і аналагічныя) і колераў.

24. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы вызначаны на поўначы ад будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, дзе адсутнічае існуючая забудова.

25. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 у паўночным напрамку па ўсходняму боку мясцовага праезда праз кропку 15 да кропкі 15.1;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15.1 у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 22; далей у паўночным напрамку да кропкі 23; далей у паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж агароджы тэрыторыі будынка па вул. Уладзіміра Караткевіча, 5 праз кропкі 24, 25, 26 да кропкі 27;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 у паўночна-заходнім напрамку па паўночнай мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 21 да кропкі 16.

26. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за 14 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху, выкарыстанне канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання і дысгарманічных колераў аздаблення фасадаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю менш за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных колераў і матэрыялаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

27. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ў непасрэднай блізасці ад гісторыка-культурных каштоўнасцей, зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага прыроднага асяродзя, а таксама на прылеглых адкрытых тэрыторыях, візуальна і тэрытарыяльна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

28. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12.1 у паўночна-ўсходнім напрамку па заходняму боку пешаходнай сцежцы паралельна вул. Уладзіміра Леніна да кропкі 12; далей па паўднёвай, паўднёва-ўсходняй, паўночнай мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 11, 17 да кропкі 13; далей у паўночна-ўсходнім напрамку па заходняму боку пешаходнай сцежкі паралельна вул. Уладзіміра Леніна да кропкі 14;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 у паўднёва-ўходнім напрамку ў створы з паўднёвай мяжой зямельнага ўчастка будынка царквы па вул. Уладзіміра Леніна, 45 да кропкі 15;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 у паўднёва-заходнім напрамку па ўсходняму боку мясцовага праезда праз кропку 16 да кропкі 18; далей ва ўсходнім напрамку па паўднёвай мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 19; далей у паўднёвым напрамку праз кропкі 7, 8, 9, 10, 10.1 да кропкі 10.2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10.2 у паўночна-заходнім напрамку па паўночна-ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 12.1.

29. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак і прылады вонкавага асвятлення;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару існуючага ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

змена гістарычнай трасіроўкі і шырыні цэнтральнага праезда да будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне работ па ўзвядзенні, рамонту, рэканструкцыі элементаў добраўпарадкавання і малых форм (пакрыццё дарог, сцежак і пляцовак, падпорных сценак, альтанак і іншыя) без уліку стылістычнага адпавядання гістарычнаму асяроддзю і выкарыстання традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак
былога рэальнага вучылішча» па вул. Уладзіміра
Леніна, 41 і «Будынкі» па вул. Уладзіміра Леніна, 35,
43 у г. Орша Аршанскага раёна Віцебскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак
былога рэальнага вучылішча» па вул. Уладзіміра
Леніна, 41 і «Будынкі» па вул. Уладзіміра Леніна, 35,
43 у г. Орша Аршанскага раёна Віцебскай вобласці

Табліца каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.