![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2023 г. № 227
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменны могільнік», 0,7 км на захад ад в. Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменны могільнік», 0,7 км на захад ад в. Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 29.12.2023 № 227 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменны могільнік», 0,7 км на захад ад в. Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменны могільнік», 0,7 км на захад ад в. Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Каменны могільнік», 0,7 км на захад ад в. Навасёлкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000379.
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці помніка археалогіі размешчана на 0,7 км на захад ад в. Навасёлкі.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на поўначы ўздоўж аўтамабільнай дарогі Н-6457 «Лунна – Мяшэтнікі – Глядавічы» (далей – аўтамабільная дарога Н-6457), на ўсходзе, поўдні і захадзе па тэрыторыі, прызначанай для вядзення сельскай гаспадаркі, праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-1 згодна з дадаткам 1.
9. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе правядзення археалагічных даследаванняў і архіўна-бібліяграфічных звестак.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў.
12. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на поўнач і поўдзень ад аўтамабільнай дарогі Н-6457, на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе – па тэрыторыі, прызначанай для вядзення сельскай гаспадаркі, і ідзе праз кропкі 11-12-13-14-15-16-17-18-19-11 згодна з дадаткам 1.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
14. Пры правядзенні сельскагаспадарчых работ, у выпадку выяўлення археалагічных аб’ектаў і артэфактаў неабходна звярнуцца ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
15. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
да праекта зон аховы нерухомай |
№ кропкі |
пн. ш/усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш/усх. д. |
№ кропкі |
пн. ш/усх. д. |
1 |
53.483931, 24.225500 |
8 |
53.483892, 24.224925 |
15 |
53.483556, 24.223947 |
2 |
53.483808, 24.225325 |
9 |
53.483892, 24.225153 |
16 |
53.483828, 24.223622 |
3 |
53.483758, 24.225122 |
10 |
53.483969, 24.225342 |
17 |
53.484317, 24.223750 |
4 |
53.483792, 24.224650 |
11 |
53.484322, 24.225817 |
18 |
53.484500, 24.224722 |
5 |
53.483900, 24.224458 |
12 |
53.484008, 24.226289 |
19 |
53.484375, 24.225164 |
6 |
53.483981, 24.224522 |
13 |
53.483375, 24.225667 |
|
|
7 |
53.483947, 24.224739 |
14 |
53.483333, 24.224803 |
|
|