![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2023 г. № 224
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных каля аграгарадка Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных каля аграгарадка Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 29.12.2023 № 224 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных каля аграгарадка Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных каля аграгарадка Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Паселішча-1» на левым беразе і выступе першай надпойменнай тэрасы р. Ала, 0,6 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 512В000089;
«Паселішча-2» 0,6 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000088.
3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай культуры «Бабруйскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» па заказе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Гігант».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
7. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ў межах тэрыторый паселішчаў, якія выяўлены пры правядзенні археалагічных даследаванняў, і складаюцца з двух участкаў.
8. Мяжа тэрыторыі помніка археалогіі «Паселішча-1» з заходняга боку абмежавана р. Ала, з астатніх бакоў цалкам знаходзіцца на тэрыторыі луга і ўстаноўлена па знешнім контуры ўмоўнай лініі, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-1 згодна з дадаткам.
Мяжа тэрыторыі помніка археалогіі «Паселішча-2» з усходняга і заходняга бакоў абмежавана мелірыятыўнымі каналамі, а з астатніх бакоў знаходзіцца на полі і ўстаноўлена па знешнім контуры ўмоўнай лініі, якая ідзе праз кропкі 9-10-11-12-9 згодна з дадаткам.
9. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей на падставе правядзення археалагічных даследаванняў і архіўна-бібліяграфічных звестак.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаецца з двух участкаў.
12. Мяжой ахоўнай зоны помніка археалогіі «Паселішча-1» з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя заходняга боку, дзе мяжа супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, і ідзе праз кропкі 5-6-7-8-5 згодна з дадаткам.
Мяжой ахоўнай зоны помніка археалогіі «Паселішча-2» з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя заходняга боку, дзе мяжа абмежавана меліяратыўным каналам і супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, і ідзе праз кропкі 13-14-15-16-13 згодна з дадаткам.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
14. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
|
да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных |
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей