![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 лістапада 2023 г. № 185
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы сядзібна-паркавы комплекс: фрагменты парку, фрагменты саду, свіран» у в. Лецяшын Клецкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы сядзібна-паркавы комплекс: фрагменты парку, фрагменты саду, свіран» у в. Лецяшын Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 29.11.2023 № 185 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы сядзібна-паркавы комплекс: фрагменты парку, фрагменты саду, свіран» у в. Лецяшын Клецкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы сядзібна-паркавы комплекс: фрагменты парку, фрагменты саду, свіран» у в. Лецяшын Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Былы сядзібна-паркавы комплекс: фрагменты парку, фрагменты саду, свіран» у в. Лецяшын Клецкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000204.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племянны завод Чырвоная Зорка».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымы іх ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту, з улікам размешчанага на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх», які аб’яўлены такім помнікам рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камітэта ад 2 красавіка 2018 г. № 397 «Об объявлении памятника природы местного значения «Дубовые аллеи усадьбы Чарноцких» (далей – батанічны помнік).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў гістарычных межах былога сядзібна-паркавага комплексу.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўключае ў сябе зону аховы культурнага пласта (слоя), батанічны помнік.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж дарогі на ўсход да кропкі 2; далей на паўднёвы ўсход уздоўж гістарычнай дарогі з водступам ад яе на шырыню алеі дрэў, якая часткова захавалася з вонкавага боку, да кропкі 3; далей уздоўж гістарычнай дарогі, якая пралягае ва ўсходнім напрамку, праз кропкі 4-5-6-7;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень па вонкавай лініі дубовай алеі да кропкі 11; далей уздоўж другой гістарычнай дарогі, якая пралягае ў паўднёва-ўсходнім напрамку, праз кропкі 12-13-14-15-16-17; далей ад кропкі 17 на паўднёвы захад да кропкі 18;
на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўночны захад да кропкі 19; далей на захад па мяжы зялёных насаджэнняў да кропкі 20;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 у паўночна-ўсходнім напрамку ўздоўж левага берага р. Конік праз кропку 21 да пачатковай кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
навукова неабгрунтаванае правядзенне рэканструкцыі архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі былога парку і саду, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;
знішчэнне або пашкоджанне надглебавага покрыва, зняцце (знішчэнне) ўрадлівага пласта глебы ў межах гістарычных алей і зялёных насаджэнняў, за выключэннем работ, звязаных з рэканструкцыяй, рамонтам існуючых інжынерных камунікацый, пры ўмове захавання і аднаўлення ўрадлівага пласта глебы;
будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі мясцовых праездаў і пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая шкодзіць гісторыка-культурнай каштоўнасці, або скажае ўспрыманне гістарычнага характару тэрыторыі і ландшафту, акрамя работ па аднаўленні гістарычных контураў і добраўпарадкавання вадаёмаў.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Зона аховы культурнага пласта (слоя) ўстаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў, размешчана на тэрыторыі ахоўнай зоны, дзе першапачаткова знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы сядзібна-паркавага комплексу: сядзібны дом, флігель, капліца, стайня, уязныя брамы і іншыя.
11. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 31-32-33-34-31.
12. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, усталяваныя ў пункце 9 цяперашняга праекта зон аховы, а так сама забараняецца правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці без археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, у межах былой садова-паркавай тэрыторыі сядзібы, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.
14. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на ўсход да кропкі 22; далей на паўднёвы ўсход уздоўж дарогі да кропкі 4;
на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на захад уздоўж вонкавай мяжы алеі да кропкі 3; далей на паўночны захад да пачатковай кропкі 2.
15. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па перыметры алей праз кропкі 6-7-11-12-13; далей ад кропкі 13 на паўночны ўсход уздоўж мясцовага праезду да пачатковай кропкі 5.
16. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым усходзе, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы захад да кропкі 23; далей на поўдзень па контуры пасадкі дрэў праз кропкі 24-25-26;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на паўночны захад, паралельна зялёнаму масіву, праз р. Конік да кропкі 27;
на паўночным захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўночны ўсход, паралельна р. Конік да кропкі 28; далей на паўночны захад да кропкі 29; далей на паўночны ўсход уздоўж вул. Садовай да кропкі 30; далей на ўсход уздоўж дарогі да кропкі 1; далей праз кропкі 21-20-19-18.
17. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці и сельскагаспадарчых работ, якія могуць прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дубовых алей і асобных дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння і санітарных рубак.