Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 16.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 снежня 2023 г. № 187

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібны дом маёнтка «Малыя Дольцы» ў в. Новая Жызнь, 5А Ушацкага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібны дом маёнтка «Малыя Дольцы» ў в. Новая Жызнь, 5А Ушацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

05.12.2023 № 187

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібны дом маёнтка «Малыя Дольцы» ў в. Новая Жызнь, 5А Ушацкага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібны дом маёнтка «Малыя Дольцы» ў в. Новая Жызнь, 5А Ушацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Сядзібны дом маёнтка «Малыя Дольцы» ў в. Новая Жызнь, 5А Ушацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000946.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці «Вялікадалецкае».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Геаграфічныя каардынаты межаў зон аховы дадаюцца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах зямельнага ўчастка, на якім размешчаны былы сядзібны дом.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе найлепшага зрокавага ўспрымання.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-1 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па адрасе в. Новая Жызнь, 5А, на якім знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных і абслугоўвання існуючых інжынерных камунікацый;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгулявання вышыні і габарытаў новай забудовы (рэканструкцыі існуючай забудовы) на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, для забеспячэння спрыяльных умоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж мясцовага праезду да мяжы зямельнага ўчастка па адрасе в. Новая Жызнь, 7 да кропкі 6, далей агінае мясцовы праезд у кропцы 7, далей ідзе ўздоўж мясцовага праезду да паўднёва-заходняга вугла зямельнага ўчастка па адрасе в. Новая Жызнь, 7 у кропцы 8, далей па паўночна-заходняй мяжы гэтага ўчастка ўздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 9-10-11 да кропкі 12;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці да паўночна-ўсходняга вугла зямельнага ўчастка па адрасе в. Новая Жызнь, 7 у кропцы 13, далей па паўднёва-ўсходняй мяжы гэтага ўчастка да кропкі 14, далей уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці да перасячэння з каналам у кропцы 15, далей уздоўж канала да кропкі 16;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж канала да кропкі 17, далей па ўмоўнай лініі да паўднёва-ўсходняга вугла зямельнага ўчастка па адрасе в. Новая Жызнь, 9 у кропцы 18, далей па паўднёва-заходняй мяжы гэтага ўчастка да кропкі 19, далей па падоўжанай умоўнай лініі да перасячэння з мяжой драўняна-хмызняковай расліннасці ў кропцы 20, далей уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці да перасячэння з мяжой праезджай часткі аўтамабільнай дарогі Н-3736 «Ветча–Мірны» (далей – аўтадарога Н-3736) у кропцы 21;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 уздоўж мяжы праезджай часткі аўтадарогі Н-3736 да кропкі 5.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва і (або) рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх з мансардай);

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колеру;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водныя басейны, з’яўляюцца выбухова і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту і зялёнай зоны, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж мяжы праезджай часткі аўтадарогі Н-3736 да кропкі 23, далей уздоўж левага берага р. Ушача да кропкі 24;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж левага берага р. Ушача праз кропку 25 да перасячэння ракі з каналам у кропцы 26;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж канала да кропкі 15;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж усходняй і паўночнай мяжы зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 14-13-12-11-10-9-8, далей уздоўж мясцовага праезду да кропкі 3, далей уздоўж паўднёва-ўсходняй, паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 2-1 да кропкі 4; далей уздоўж мяжы мясцовага праезду да кропкі 22.

15. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж мяжы праезджай часткі аўтадарогі Н-3736 да паўднёва-заходняга вугла зямельнага ўчастка па адрасе в. Новая Жызнь, 3 у кропцы 28;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па адрасе в. Новая Жызнь, 3 да кропкі 29;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 да кропкі 27 уздоўж правага берага р. Ушача.

16. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Сядзібны дом маёнтка
«Малыя Дольцы» ў в. Новая Жызнь, 5А
Ушацкага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Сядзібны дом маёнтка
«Малыя Дольцы» ў в. Новая Жызнь, 5А
Ушацкага раёна Віцебскай вобласці

ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ МЕЖАЎ ЗОН АХОВЫ

1

54.977322, 28.402133

16

54.975677, 28.403715

2

54.977093, 28.403000

17

54.975794, 28.402360

3

54.976699, 28.402702

18

54.975868, 28.402134

4

54.976796, 28.401713

19

54.976070, 28.401563

5

54.977043, 28.400659

20

54.976352, 28.400411

6

54.976514, 28.403449

21

54.976771, 28.400139

7

54.976563, 28.403481

22

54.977100, 28.400735

8

54.976646, 28.403219

23

54.978068, 28.402722

9

54.976987, 28.403576

24

54.978185, 28.403634

10

54.977104, 28.403687

25

54.978182, 28.405579

11

54.976997, 28.404127

26

54.976616, 28.405471

12

54.977171, 28.404666

27

54.978084, 28.402759

13

54.976769, 28.404375

28

54.978634, 28.403738

14

54.976380, 28.403888

29

54.978687, 28.405315

15

54.976077, 28.404450

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.