![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 лістапада 2023 г. № 174
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Глускага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на высокім беразе р. Пціч пры ўпадзенні р. Красная, 0,15 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча Глускага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ва ўрочышчы Гарадзішча, 9–10 км на паўднёвы захад ад вёскі Даколь Глускага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ва ўрочышчы Дзеружкі (Гарадок), 5 км на поўнач ад вёскі Зелянковічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду неаліту і бронзавага веку» на пясчаных узгорках правага берага р. Пціч, 0,5 км на захад ад вёскі Падлужжа Глускага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду бронзавага веку» ў хваёвым лесе паміж могілкамі і жывёлагадоўчай фермай на правым беразе р. Пціч, на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Поблін Глускага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 14.11.2023 № 174 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на высокім беразе р. Пціч пры ўпадзенні р. Красная, 0,15 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча Глускага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на высокім беразе р. Пціч пры ўпадзенні р. Красная, 0,15 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча Глускага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Гарадзішча» на высокім беразе р. Пціч пры ўпадзенні р. Красная, 0,15 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча Глускага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000409.
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Глускі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана праз 30 м на поўдзень ад паўднёвага ўскрайку в. Гарадзішча Завалочыцкага сельсавета, праз 25 м на захад ад хутара, на высокім левым беразе р. Пціч пры ўпадзенні ў яе р. Красная, ва ўрочышчы «Царкавішча».
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-1 па знешняму падножжу захаванай часткі вала, па краі пляцоўкі перад могілкамі, па правым боку грунтовай дарогі ўздоўж могілак, па краі пляцоўкі ўзвышша, на якім размешчана гарадзішча.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных (у тым ліку распрацоўка лясных дзялянак, выкарчоўванне і пасадка дрэў), будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя мерапрыемстваў, звязаных з добраўпарадкаваннем і (або) стварэннем турыстычнай інфраструктуры на гэтай тэрыторыі (высечка, пілоўка дрэў і кустарніка, пакос травы, стварэнне шляхоў з прыроднага матэрыялу, будаўніцтва драўляных лавак), магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
9. З улікам наяўнасці на пляцоўцы гарадзішча сучасных дзеючых вясковых могілак (мэтавае прызначэнне зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 721781201601000036 – для будаўніцтва і абслугоўвання эксплуатаваных месцаў пахавання) дазваляецца працягваць пахаванне памерлых у межах тэрыторыі могілак, пазначанай плотам.
10. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
11. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
12. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 9-22-21-20-19-18-17-16-15-14-13-12-11-10-9.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя:
правядзення сельскагаспадарчых работ, якія прадугледжваюць разворванне на глыбіню ворыўнага слою да 0,4 м, пасеў і ўборку сельскагаспадарчых культур;
пакоса травы, пілоўкі дрэў, выпаса жывёлы;
стварэння элементаў турыстычнай інфраструктуры;
будаўніцтва жылых, гаспадарчых пабудоў і абслугоўвання зямельных участкаў, пракладкі да іх інжынерных камунікацый, добраўпарадкавання (пры ўмове забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 14.11.2023 № 174 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ва ўрочышчы Гарадзішча, 9–10 км на паўднёвы захад ад вёскі Даколь Глускага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ва ўрочышчы Гарадзішча, 9–10 км на паўднёвы захад ад вёскі Даколь Глускага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Гарадзішча» ва ўрочышчы Гарадзішча, 9–10 км на паўднёвы захад ад вёскі Даколь Глускага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000410.
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Глускі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана пасярод меліярыраваных зямель ва ўрочышчы «Гарадзішча» (мясцовая назва «Акоп») праз 5,8 км на паўднёвы захад ад заходняга ўскрайку в. Даколь, 4,6 км на паўднёвы захад ад заходняга ўскрайку в. Старына, 3 км на поўдзень ад паўднёвага ўскрайку в. Цяснова, 10 км на поўнач ад паўночнага ўскрайку в. Зорка.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных (у тым ліку распрацоўка лясных дзялянак, выкарчоўванне і пасадка дрэў), будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя мерапрыемстваў, звязаных з добраўпарадкаваннем і (або) стварэннем турыстычнай інфраструктуры на гэтай тэрыторыі (высечка, пілоўка дрэў і кустарніка, пакос травы, стварэнне шляхоў з прыроднага матэрыялу, будаўніцтва драўляных лавак), магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 10-18-17-16-15-14-13-12-11-10.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя: правядзення сельскагаспадарчых работ, якія прадугледжваюць разворванне на глыбіню ворыўнага слою да 0,4 м, пасеў і ўборку сельскагаспадарчых культур; пакоса травы, пілоўкі дрэў, выпаса жывёлы; стварэння элементаў турыстычнай інфраструктуры; будаўніцтва жылых, гаспадарчых пабудоў і абслугоўвання зямельных участкаў, пракладкі да іх інжынерных камунікацый, добраўпарадкавання (пры ўмове забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 14.11.2023 № 174 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ва ўрочышчы Дзеружкі (Гарадок), 5 км на поўнач ад вёскі Зелянковічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ва ўрочышчы Дзеружкі (Гарадок), 5 км на поўнач ад вёскі Зелянковічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Гарадзішча» ва ўрочышчы Дзеружкі (Гарадок), 5 км на поўнач ад вёскі Зелянковічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000414.
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Глускі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана ў 23 лясным квартале (выдзел 15) ва ўрочышчы «Дзеружкі», у левабярэжжы р. Бежыца, праз 4,15 км на поўнач ад паўночнага ўскрайку в. Зелянковічы, праз 1,5 км на паўднёвы ўсход ад паўднёвага ўскрайку в. Уюнішча.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-11-12-13-1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных (у тым ліку распрацоўка лясных дзялянак, выкарчоўванне і пасадка дрэў), будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя мерапрыемстваў, звязаных з добраўпарадкаваннем і (або) стварэннем турыстычнай інфраструктуры на гэтай тэрыторыі (высечка, пілоўка дрэў і кустарніка, пакос травы, стварэнне шляхоў з прыроднага матэрыялу, будаўніцтва драўляных лавак), магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 14-24-23-22-21-20-19-18-17-16-15-14.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя:
правядзення сельскагаспадарчых работ, якія прадугледжваюць разворванне на глыбіню ворыўнага слою да 0,4 м, пасеў і ўборку сельскагаспадарчых культур;
пакоса травы, пілоўкі дрэў, выпаса жывёлы;
стварэння элементаў турыстычнай інфраструктуры;
будаўніцтва жылых, гаспадарчых пабудоў і абслугоўвання зямельных участкаў, пракладкі да іх інжынерных камунікацый, добраўпарадкавання (пры ўмове забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 14.11.2023 № 174 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду неаліту і бронзавага веку» на пясчаных узгорках правага берага р. Пціч, 0,5 км на захад ад вёскі Падлужжа Глускага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду неаліту і бронзавага веку» на пясчаных узгорках правага берага р. Пціч, 0,5 км на захад ад вёскі Падлужжа Глускага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Стаянка перыяду неаліту і бронзавага веку» на пясчаных узгорках правага берага р. Пціч, 0,5 км на захад ад вёскі Падлужжа Глускага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000421.
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Глускі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана на правым беразе р. Пціч, каля месца ўпадзення ў яе безназоўнага ручая (правы прыток) праз 500 м на захад ад заходняга ўскрайку в. Падлужжа, праз 500 м на ўсход ад паўднёвага ўскрайку в. Рылавічы.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-11-1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных (у тым ліку распрацоўка лясных дзялянак, выкарчоўванне і пасадка дрэў), будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя мерапрыемстваў, звязаных з добраўпарадкаваннем і (або) стварэннем турыстычнай інфраструктуры на гэтай тэрыторыі (высечка, пілоўка дрэў і кустарніка, пакос травы, стварэнне шляхоў з прыроднага матэрыялу, будаўніцтва драўляных лавак), магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 12-22-21-20-19-18-17-16-15-14-13-12.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя: правядзення сельскагаспадарчых работ, якія прадугледжваюць разворванне на глыбіню ворыўнага слою да 0,4 м, пасеў і ўборку сельскагаспадарчых культур; пакоса травы, пілоўкі дрэў, выпаса жывёлы; будаўніцтва жылых, гаспадарчых пабудоў і абслугоўвання зямельных участкаў, пракладкі да іх інжынерных камунікацый, добраўпарадкавання (пры ўмове забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
Пастанова 14.11.2023 № 174 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду бронзавага веку» ў хваёвым лесе паміж могілкамі і жывёлагадоўчай фермай на правым беразе р. Пціч, на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Поблін Глускага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду бронзавага веку» ў хваёвым лесе паміж могілкамі і жывёлагадоўчай фермай на правым беразе р. Пціч, на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Поблін Глускага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Стаянка перыяду бронзавага веку» ў хваёвым лесе паміж могілкамі і жывёлагадоўчай фермай на правым беразе р. Пціч, на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Поблін Глускага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000423.
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Глускі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана ў правабярэжжы р. Пціч, праз 0,06 км на паўднёвы захад ад заходняга ўскрайку в. Поблін, 0,025 км на паўднёвы захад ад вясковых могілак, 0,076 км на поўнач ад паўночнай мяжы жывёлагадоўчай фермы, праз 0,5 км на поўдзень ад р. Пціч.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных (у тым ліку распрацоўка лясных дзялянак, выкарчоўванне і пасадка дрэў), будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя мерапрыемстваў, звязаных з добраўпарадкаваннем і (або) стварэннем турыстычнай інфраструктуры на гэтай тэрыторыі (высечка, пілоўка дрэў і кустарніка, пакос травы, стварэнне шляхоў з прыроднага матэрыялу, будаўніцтва драўляных лавак), магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 10-23-22-21-20-19-18-17-16-15-14-13-12-11-10.