Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 верасня 2023 г. № 143

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пакроўская царква» па вул. Маскоўскай, 6 у аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пакроўская царква» па вул. Маскоўскай, 6 у аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.09.2023 № 143

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пакроўская царква» па вул. Маскоўскай, 6 у аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пакроўская царква» па вул. Маскоўскай, 6 у аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Пакроўская царква» па вул. Маскоўскай, 6 у аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000617.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі ў межах землеўладання.

7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж праезда да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 праз кропкі 3-4-5 да кропкі 6;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 праз кропку 7 да кропкі 8;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 паралельна вул. Маскоўскай праз кропку 19 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

размяшчэнне рэкламных канструкцый, акрамя аб’ектаў візуальна-адраснай арыентацыі, якія не ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

земляныя работы без выканання мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентацыі маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі ў непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці з улікам стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

Тэрыторыя зоны рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

11. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 праз кропкі 12-11 да кропкі  13;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 да кропкі 14;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 да кропкі 15;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе кропкі 15 праз кропкі 16-17 і далей паралельна зав. Санітарнаму на паўночны захад да кропкі 18;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 праз кропкі 9-19-1-2-3-4-5-6 да кропкі 7.

12. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 да кропкі 21;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 да кропкі 22;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 да кропкі 23;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 праз кропку 24 да кропкі 20.

13. На тэрыторыі двух участкаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да вільчака даху (вышэйшай кропкі даху);

рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 9 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;

усталяванне з боку вул. Маскоўскай і вул. Гомельскай агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

15. Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 праз кропкі 8-19 да кропкі 9;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 да кропкі 10;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 праз кропку 11 да кропкі 12;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 да кропкі 7.

16. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых;

змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Пакроўская царква»
па вул. Маскоўскай, 6 у аграгарадку Доўск
Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.