![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 верасня 2023 г. № 140
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Юр’еўскі касцёл» у в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Юр’еўскі касцёл» у в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Юр’еўскі касцёл» у в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Юр’еўскі касцёл» у в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Юр’еўскі касцёл» у в. Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000062.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе рэлігійнай абшчыны «Рымска-каталіцкая парафія Юр’еўскага касцёла ў в. Паланэчка».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)) і іх межаў, рэжымаў іх ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці абмежавана існуючай агароджай касцёла.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе па заходнім і паўночна-заходнім баку агароджы касцёла ад кропкі 1 праз кропку 2 да кропкі 3;
на поўначы – умоўная прамая лінія, якая ідзе на ўсход па паўночным баку агароджы касцёла ад кропкі 3 да кропкі 11;
на ўсходзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе на поўдзень па ўсходнім і паўднёва-ўсходнім баку агароджы касцёла ад кропкі 11 праз кропку 10 да кропкі 9;
на поўдні – умоўная ломаная лінія, якая ідзе на захад па паўднёвым баку агароджы касцёла ад кропкі 9 праз кропку 8 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без уліку палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якая прыводзіць да змены гістарычнага выгляду аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці патрабаванняў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе па мяжы зоны аховы культурнага пласта (слоя) ад кропкі 7 праз кропкі 6-5 да кропкі 4;
на поўначы, усходзе і поўдні – умоўная ломаная лінія, якая ідзе па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 4 праз кропкі 11-10-9 да кропкі 7.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных пабудоў і пракладкі інжынерных камунікацый;
дзейнасць, якая прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы.
13. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 1 праз кропкі 8-7-9-10 да кропкі 11;
на поўначы – умоўная ломаная лінія, якая ідзе на ўсход па агароджы зямельных участкаў ад кропкі 11 да кропкі 13;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень па «чырвонай лініі» забудовы заходняга боку вул. Цэнтральнай ад кропкі 13 да кропкі 14;
на поўдні – умоўная прамая лінія, якая ідзе на захад па паўднёвай мяжы зямельных участкаў паўночнага боку вул. Азёрнай ад кропкі 14 да кропкі 12;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач па мяжы зямельнага ўчастка ад кропкі 12 да кропкі 1.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за адзін паверх з мансардай (вышэй за 8 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху) і без выкарыстання традыцыйных для рэгіёну будаўнічых матэрыялаў;
рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і колераў, а таксама нехарактэрных архітэктурных прыёмаў (вышыня пабудоў не павінна быць вышэй за 8 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);
ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якая прыводзіць да змены гістарычнага выгляду аб’екта каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
замена традыцыйных для рэгіёну драўляных платоў на бетонныя і металічныя непразрыстыя і паўпразрыстыя агароджы.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
15. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў.
16. Мяжой тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе па заходнім і паўночна-заходнім баку агароджы касцёла ад кропкі 1 праз кропку 2 да кропкі 3;
на поўначы – умоўная прамая лінія, якая ідзе на ўсход па паўночным баку агароджы касцёла ад кропкі 3 да кропкі 4;
на ўсходзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 4 перпендыкулярна паўночнай сцяне касцёла на адлегласці 5 м ад капліцы праз кропку 5; далей – на ўсход на адлегласці 5 м ад паўночнай сцяны касцёла праз кропку 6; далей – на поўдзень на адлегласці 5 м ад усходняй сцяны касцёла да кропкі 7;
на поўдні – умоўная ломаная лінія, якая ідзе на захад па паўднёвым баку агароджы касцёла ад кропкі 7 праз кропку 8 да кропкі 1.
17. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.