Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 верасня 2023 г. № 138

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Дзмітрыя Растоўскага» ў в. Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Дзмітрыя Растоўскага» ў в. Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.09.2023 № 138

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Дзмітрыя Растоўскага» ў в. Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Дзмітрыя Растоўскага» ў в. Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс).

2. «Царква Дзмітрыя Растоўскага» ў в. Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000477.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе прыходу храма «Царква Святога Дзмітрыя Растоўскага» ў в. Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння іх фасадаў і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых неабходных для яе функцыянавання інжынерных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкулам 129 Кодэкса.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 5-6-7-8-9-10-11-12-2-3-4-5.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняюцца:

будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 метраў ад зямлі да вышэйшай кропкі даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці
«Царква Дзмітрыя Растоўскага»
ў в. Выдранка Краснапольскага
раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.