![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 ліпеня 2023 г. № 97
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: брацкая магіла, дзве брацкія магілы падпольшчыкаў, восем брацкіх магіл савецкіх воінаў, магілы Герояў Савецкага Саюза І.П.Лісіна, В.І.Матроніна, А.Г.Наканечнікава, магіла двойчы Героя Савецкага Саюза М.Ц.Сцепанішчава, магіла генерал-маёра І.Л.Рагулі, магілы А.І.Астроўскага, Ф.В.Чорнага, магіла падпольшчыка М.Ф.Дарашэвіча і яго родных, магіла грамадзян польскай нацыянальнасці – ахвяр фашызму» на могілках на вул. Дзекабрыстаў, 5 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: брацкая магіла, дзве брацкія магілы падпольшчыкаў, восем брацкіх магіл савецкіх воінаў, магілы Герояў Савецкага Саюза І.П.Лісіна, В.І.Матроніна, А.Г.Наканечнікава, магіла двойчы Героя Савецкага Саюза М.Ц.Сцепанішчава, магіла генерал-маёра І.Л.Рагулі, магілы А.І.Астроўскага, Ф.В.Чорнага, магіла падпольшчыка М.Ф.Дарашэвіча і яго родных, магіла грамадзян польскай нацыянальнасці – ахвяр фашызму» на могілках на вул. Дзекабрыстаў, 5 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 11.07.2023 № 97 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: брацкая магіла, дзве брацкія магілы падпольшчыкаў, восем брацкіх магіл савецкіх воінаў, магілы Герояў Савецкага Саюза І.П.Лісіна, В.І.Матроніна, А.Г.Наканечнікава, магіла двойчы Героя Савецкага Саюза М.Ц.Сцепанішчава, магіла генерал-маёра І.Л.Рагулі, магілы А.І.Астроўскага, Ф.В.Чорнага, магіла падпольшчыка М.Ф.Дарашэвіча і яго родных, магіла грамадзян польскай нацыянальнасці – ахвяр фашызму» на могілках на вул. Дзекабрыстаў, 5 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: брацкая магіла, дзве брацкія магілы падпольшчыкаў, восем брацкіх магіл савецкіх воінаў, магілы Герояў Савецкага Саюза І.П.Лісіна, В.І.Матроніна, А.Г.Наканечнікава, магіла двойчы Героя Савецкага Саюза М.Ц.Сцепанішчава, магіла генерал-маёра І.Л.Рагулі, магілы А.І.Астроўскага, Ф.В.Чорнага, магіла падпольшчыка М.Ф.Дарашэвіча і яго родных, магіла грамадзян польскай нацыянальнасці – ахвяр фашызму» на могілках на вул. Дзекабрыстаў, 5 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: брацкая магіла, дзве брацкія магілы падпольшчыкаў, восем брацкіх магіл савецкіх воінаў, магілы Герояў Савецкага Саюза І.П.Лісіна, В.І.Матроніна, А.Г.Наканечнікава, магіла двойчы Героя Савецкага Саюза М.Ц.Сцепанішчава, магіла генерал-маёра І.Л.Рагулі, магілы А.І.Астроўскага, Ф.В.Чорнага, магіла падпольшчыка М.Ф.Дарашэвіча і яго родных, магіла грамадзян польскай нацыянальнасці – ахвяр фашызму» на могілках на вул. Дзекабрыстаў, 5 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 113Д000023 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнiтарнага шматгаліновага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Баранавіцкая гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе матэрыялаў навуковых даследаванняў і складаецца з сукупнасці тэрыторый, вызначаных у межах пахаванняў.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 53.117337°, 26.008968° па заходняму боку існуючай агароджы могілак уздоўж вул. Загараднай да кропкі 2 з каардынатамі 53.118839°/26.009106°;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж існуючай агароджы да кропкі 3 з каардынатамі 53.118962°/26.009600°;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж існуючай агароджы да кропкі 4 з каардынатамі 53.115229°/26.012579°;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж існуючай агароджы ў створы паўночна-заходняй лініі забудовы 2-га зав. Дзекабрыстаў да кропкі 5 з каардынатамі 53.114795°/26.011070°;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняму боку існуючай агароджы могілак уздоўж вул. Дзекабрыстаў ад кропкі 5 да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны павінны выконвацца:
патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ў адносінах да гісторыка-культурнай каштоўнасці;
патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 г. № 55-З «О погребении и похоронном деле».
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ