![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 ліпеня 2023 г. № 96
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны Святадухаўскага касцёла» ў в. Язвіны Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, 1,7 км на поўнач ад вёскі (1 км на поўдзень ад в. Пігасы)
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны Святадухаўскага касцёла» ў в. Язвіны Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, 1,7 км на поўнач ад вёскі (1 км на поўдзень ад в. Пігасы) (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 11.07.2023 № 96 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны Святадухаўскага касцёла» ў в. Язвіны Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, 1,7 км на поўнач ад вёскі (1 км на поўдзень ад в. Пігасы)
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны Святадухаўскага касцёла» ў в. Язвіны Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, 1,7 км на поўнач ад вёскі (1 км на поўдзень ад в. Пігасы) (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Руіны Святадухаўскага касцёла» з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000224.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Драгічынскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах захаваўшайся гістарычнай тэрыторыі на падставе натурных даследаванняў з улікам сучаснай планіровачнай сітуацыі ў межах ахоўнай зоны на адлегласці 15 м ад будынка.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга боку грунтовай дарогі на в. Людвінава ад кропкі 1 да кропкі 2;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 15 ад паўночнага фасада касцёла ад кропкі 2 на ўсход да кропкі 3;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 15 м ад усходняга фасада касцёла ад кропкі 3 на поўдзень да кропкі 4;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 15 м ад паўднёвага фасада касцёла ад кропкі 4 на захад да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынка, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання, акрамя работ па рэстаўрацыі і кансервацыі рэшткаў касцёла;
новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навакольнага асяроддзя;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама санітарных рубак).
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. У зону аховы ландшафту ўключана частка гістарычнага ландшафту (частка дарогі на в. Людвінова, галоўная алея, якая раней злучала касцёл з сядзібным домам Вінчы), які непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона аховы ландшафту вызначана з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў навакольным асяроддзі і ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 паралельна старой дарогі на в. Людвінава на адлегласці 110 м да кропкі 11; далей перпендыкулярна дадзенай дарогі на адлегласці 25 м да кропкі 12; далей паралельна дадзенай дарогі на паўночны ўсход да кропкі 13;
на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе паралельна галоўнай алеі на захад ад кропкі 13 на адлегласці 150 м да кропкі 5; далей на поўнач на адлегласці 35 м да кропкі 6; далей на ўсход паралельна алеі да кропкі 7;
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе паралельна дарогі на в. Лежыткавічы на паўночны ўсход ад кропкі 7 да дарогі на дзіцячы лагер «Вінч» да кропкі 8; далей у створы дадзенай дарогі на адлегласці 25 м да кропкі 9; далей паралельна дарогі на в. Людвінава на паўднёвы захад да кропкі 10; далей па мяжы ахоўнай зоны да кропкі 1.
13. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладкі інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама санітарных рубак).