![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 ліпеня 2023 г. № 108
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках у г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках у г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках у г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000516.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ТрансСаюзПраект» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Жылцепласэрвіс» камунальнай гаспадаркі Пухавіцкага раёна.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання брацкай магілы памерам 6,0 х 6,0 м на падставе ўліковых матэрыялаў на гісторыка-культурную каштоўнасць.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці ў межах металічнай агароджы мемарыяльнага комплексу ў форме простакутніка ў плане з памерамі бакоў 6,3 х 12,16 м, дзе размешчаны манументы брацкай магілы з кветнікамі і газон.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па вонкаваму боку металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу праз кропкі 1–2–3–4–1 згодна з дадаткам.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне пахаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол ахоўнай зоны з усіх бакоў.
12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе вакол агароджы мемарыяльнага комплексу праз кропкі 5–6–7–8–5 згодна з дадаткам.
13. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне новых пахаванняў;
пракладка падземных інжынерных сетак без аднаўлення добраўпарадкавання;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, а таксама планіровачнай сістэмы могілак;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама з ужываннем дысануючых з гісторыка-культурнай каштоўнасцю элементаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000525.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Транссаюзпраект» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Жылцепласэрвіс» камунальнай гаспадаркі Пухавіцкага раёна.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання брацкай магілы памерам 3,0 х 5,0 м на падставе ўліковых матэрыялаў на гісторыка-культурную каштоўнасць на пляцоўцы вакол абеліска.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці ў межах металічнай агароджы мемарыяльнага комплексу ў форме простакутніка ў плане з памерамі бакоў 5,3 х 18,75 м, дзе размешчаны манумент брацкай магілы з кветнікамі і газон.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па вонкаваму боку металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу праз кропкі 1–2–3–4; далей ад кропкі 4 праходзіць на адлегласці 1 м у бок ад агароджы да кропкі 1 згодна з дадаткам.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне пахаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол ахоўнай зоны з усіх бакоў.
12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага боку агароджы могілак ад кропкі 5 да кропкі 6; далей па тэрыторыі могілак вакол тэрыторыі мемарыяльнага комплекса праз кропкі 7–3–2–1 і далей да кропкі 5 згодна з дадаткам.
13. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне новых пахаванняў;
пракладка падземных інжынерных сетак без аднаўлення добраўпарадкавання;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, а таксама планіровачнай сістэмы могілак;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама з ужываннем дысануючых з гісторыка-культурнай каштоўнасцю элементаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000514.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Транссаюзпраект» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Жылцепласэрвіс» камунальнай гаспадаркі Пухавіцкага раёна.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе ўліковых матэрыялаў на гісторыка-культурную каштоўнасць у межах пахавання брацкай магілы памерам 3,0 х 4,0 м.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўстаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў у форме простакутніка ў плане з памерамі бакоў 5,6 х 11,13 м, дзе размешчаны манумент брацкай магілы.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць паралельна парапету подыума на адлегласці 1,5 м ад яго праз кропкі 1–2–3–4–1 згодна з дадаткам.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне пахаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі і ў межах могілак, на якіх знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць.
12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на паўднёвым захадзе паралельна парапету подыума на адлегласці 1,5 м ад яго ад кропкі 5 да кропкі 1; далей на паўночным захадзе да кропкі 6; далей на паўднёвым захадзе праходзіць уздоўж могілкавай алеі да кропкі 11; далей на паўночным захадзе праходзіць па ўнутранаму боку агароджы могілак да кропкі 12; далей на паўночным усходзе праходзіць уздоўж могілкавай алеі і праз кропкі 7–8–9–10 да кропкі 5 згодна з дадаткам.