Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 05.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 чэрвеня 2023 г. № 84

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога паравога млына» па вул. Сацыялістычнай, 6 (інв. № 125/С-14025) у в. Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога паравога млына» па вул. Сацыялістычнай, 6 (інв. № 125/С-14025) у в. Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.06.2023 № 84

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога паравога млына» па вул. Сацыялістычнай, 6 (інв. № 125/С-14025) у в. Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога паравога млына» па вул. Сацыялістычнай, 6 (інв. № 125/С-14025) у в. Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак былога паравога млына» па вул. Сацыялістычнай, 6 (інв. № 125/С-14025) у в. Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000716.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе фізічнай асобы Абразцова Алега Уладзіміравіча.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі на адлегласці 6 м ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на адлегласці 6 м ад паўночна-заходняга цаглянага мура млына ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на адлегласці 6 м ад паўночна-ўсходняга цаглянага мура млына на паўднёвы ўсход ад кропкі 2 да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на адлегласці 6 м ад паўднёва-ўсходняга цаглянага мура млына на паўднёвы захад ад кропкі 3 да кропкі 4;

на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на адлегласці 6 м ад паўднёва-заходняга цаглянага мура млына на паўночны захад ад кропкі 4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных камунікацый;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для забеспячэння спрыяльных умоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У зону рэгулявання забудовы ўключана тэрыторыя былога фальварка.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы ўчастка па вул. Сацыялістычнай, 2 ад кропкі 5, якая знаходзіцца на адлегласці 20 м ад акваторыі вадаёма, да кропкі 6;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы ўчасткаў па вул. Сацыялістычнай, 2 і 4 на паўднёвы ўсход ад кропкі 6 да кропкі 7;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Сацыялістычнай ад кропкі 7 праз кропку 8 да кропкі 9;

на паўднёвым захадзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 да кропкі 10, далей па мяжы ахоўнай зоны праз кропку 11 да кропкі 5.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй за 7,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 7,5 м;

дзейнасць, якая прыводзіць да страты гістарычнага выгляду і арыгінальных элементаў каштоўнага гісторыка-культурнага асяроддзя;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўключае прыроднае асяроддзе гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку рэльеф і стаў, якое ўздзейнічае на цэласнасць успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы, захадзе і паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 праз кропку 16 да кропкі 15, далей па мяжы зоны рэгулявання забудовы і ахоўнай зоны праз кропкі 9-10-4-1-11-5, далей праз кропкі 14-13-12 да кропкі 25;

на паўднёвым захадзе – умоўная крывая лінія, якая ідзе ад кропкі 25 праз кропкі 24-23-22-21 да кропкі 20;

на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 20 праз кропкі 19-18 да кропкі 17.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне капітальных будынкаў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак былога паравога
млына» па вул. Сацыялістычнай, 6
(інв. № 125/С-14025) у в. Навіцкавічы
Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.