Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 21.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2023 г. № 60

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква з в. Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці» ў г. Гомелі Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква з в. Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці» ў г. Гомелі Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
30.03.2023 № 60

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква з в. Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці» ў г. Гомелі Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква з в. Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці» ў г. Гомелі Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Царква з в. Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці» ў г. Гомелі Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000002.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе рэлігійнай абшчыны «Праваслаўны прыход Храма Святога Архангела Міхаіла ў г. Гомелі Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па мяжы адмосткі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з неабходнасці забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе найлепшага зрокавага ўспрымання.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па заходнім падножжы штучнага насыпу ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па паўночным падножжы штучнага насыпу ад кропкі 2 на паўночны усход да кропкі 3;

на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па ўсходнім падножжы штучнага насыпу ад кропкі 3 на паўднёвы усход да кропкі 4;

на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па паўднёвым падножжы штучнага насыпу ад кропкі 4 на паўднёвы захад да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена вакол ахоўнай зоны.

12. Знешняй мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім і паўночна-ўсходнім баку існуючай агароджы ад кропкі 5 праз кропку 6 да кропкі 7;

на ўсходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе па ўсходнім баку існуючай агароджы ад кропкі 7 да кропкі 8;

на паўднёвым усходзе і поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім і паўднёвым баку існуючай агароджы ад кропкі 8 праз кропкі 9 і 10 да кропкі 11;

на захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе па заходнім баку існуючай агароджы ад кропкі 11 да кропкі 5.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца новае будаўніцтва, акрамя размяшчэння ў паўднёвай частцы інфраструктуры (некапітальных пабудоў вышэй 7 м), неабходнай для сучаснай дзейнасці прыхода царквы.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14. У зону аховы ландшафту ўключана тэрыторыя з прыродным асяроддзем, размешчаная вакол зоны рэгулявання забудовы.

15. Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.

16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па паўднёвым баку тратуара Рэчыцкага праспекта ад усходняга боку паркавай алеі (кропка 12) да ўсходняга боку алеі (кропка 13), якая вядзе да Кургана Славы;

на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 па ўсходнім баку алеі да кропкі 14, далей па абхадной дарожцы вакол Кургана Слава да кропкі 15, далей па паркавай дарожцы да агароджы спартыўнага комплексу «Прамень» (кропка 16), далей уздоўж агароджы спартыўнага комплексу «Прамень» праз кропку 17 да агароджы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога» (кропка 18);

на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 праз кропкі 19, 20, 21 і 22 да кропкі 23;

на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе па ўсходнім баку паркавай алеі ад кропкі 23 праз кропку 24 да кропкі 12.

17. На тэрыторыі першага ўчастка зоны ахову ландшафту забараняецца:

узвядзенне капітальных будынкаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

18. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па паўднёвым баку тратуару Рэчыцкага праспекта ад кропкі 26 да кропкі 12;

на ўсходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па мяжы першага ўчастка зоны аховы ландшафту ад кропкі 12 да кропкі 24;

на поўдні – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па тратуару ўздоўж паўночнага фасада будынка ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога» ад кропкі 24 да кропкі 25;

на захадзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па ўсходнім баку тратуара вул. Студэнцкай ад кропкі 25 да кропкі 26.

19. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе па паўднёвым баку тратуара Рэчыцкага праспекта ад кропкі 13 праз кропку 27 да кропкі 28;

на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе па заходнім баку тратуара вул. Валгаградскай ад кропкі 28 праз кропку 29 да кропкі 30;

на паўднёвым усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе па мяжы парка ад вул. Валгаградскай ад кропкі 30 праз кропкі 31–37 уздоўж тэрыторыі спартыўнага комплексу «Прамень» да кропкі 17;

на поўдні і захадзе – умоўная ламаная лінія па мяжы першага ўчастка зоны аховы ландшафту (кропкі 17, 16, 15, 14 і 13).

20. На тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў зоны аховы ландшафту забараняецца узвядзенне капітальных будынкаў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Царква з в. Вылева
Добрушскага раёна Гомельскай
вобласці» ў г. Гомелі
Гомельскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.