![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 сакавіка 2023 г. № 32
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны ансамбль» на Гарнізонных могілках па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82 у г. Брэсце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны ансамбль» на Гарнізонных могілках па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82 у г. Брэсце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны ансамбль» на Гарнізонных могілках па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82 у г. Брэсце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны ансамбль» на Гарнізонных могілках па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82 у г. Брэсце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Мемарыяльны ансамбль» на Гарнізонных могілках па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82 у г. Брэсце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000008.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый г. Брэста».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы Гарнізонных могілак на падставе ўліковых матэрыялаў на гісторыка-культурную каштоўнасць, дзе размешчаны пахаванні.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці на тэрыторыі былой крэпасці Брэст-Літоўск, якая гістарычна склалася, і забеспячэння спрыяльных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць згодна з дадаткам праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка падземных інжынерных камунікацый, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. У зону аховы ландшафту ўключана частка прыроднага ландшафту, які непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці з паўднёвага і ўсходняга бакоў.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць і ўздзейнічае на цэласнасць яе візуальнага ўспрымання.
12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць згодна з дадаткам праз кропкі 2-3-4-5-6-7-16-15-14-13-12-11-2.
13. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама памяншэнне плошчы зялёных насаджэнняў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).