Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 16.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 сакавіка 2023 г. № 28

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак банка» па вул. Савецкай, 77/48 і «Будынак» па вул. Савецкай, 79 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак банка» па вул. Савецкай, 77/48 і «Будынак» па вул. Савецкай, 79 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
10.03.2023 № 28

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак банка» па вул. Савецкай, 77/48 і «Будынак» па вул. Савецкай, 79 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак банка» па вул. Савецкай, 77/48 і «Будынак» па вул. Савецкай, 79 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктамі 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак банка» па вул. Савецкай, 77/48 і «Будынак» па вул. Савецкай, 79 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляюцца нерухомымі матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрамі 513Г000068 і 513Г000069 адпаведна.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рута Уладзіславам Карлавічам па заказе філіяла дзяржаўнай установы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж» і ўстановы аховы здароўя «Бабруйская гарадская стаматалагічная паліклініка № 1».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю і зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя іх зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы).

7. Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана на падставе натурных даследаванняў з улікам сучаснай планіровачнай сітуацыі ў межах тэрыторыі, якая непасрэдна размешчана каля будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, зыходзячы з неабходнасці фізічнага іх захавання і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона супадае з межамі тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаецца з двух участкаў.

9. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены для будынка банка, які размешчаны па вул. Савецкай, 77/48.

Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены для будынка, які размешчаны па вул. Савецкай, 79.

10. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на ўсход паралельна паўночнаму фасаду будынка банка па вул. Савецкай, 77/48 да праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 4;

на ўсходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай і вул. Маскоўскай да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач паралельна заходняму фасаду будынка банка па вул. Савецкай, 77/48 да кропкі 9.

11. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на ўсход праз кропкі 14 і 15 да праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 2;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 3;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад паралельна паўднёваму фасаду будынка па вул. Савецкай, 79 да кропкі 12;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на поўнач да кропкі 13.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы, а таксама пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя, рамонт існуючай нейтральнай забудовы з павелічэннем яе вышыні і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

14. Зона рэгулявання забудовы складаецца з пяці ўчасткаў з двума рэжымамі ўтрымання.

15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на ўсход паралельна паўднёваму фасаду будынка па вул. Савецкай, 79 да праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 3;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 4;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на захад па паўночнай і заходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 9 да праезнай часткі вул. Маскоўская да кропкі 5; далей на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Маскоўскай да кропкі 6;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўнач уздоўж фасадаў існуючых будынкаў праз кропкі 7, 8, 10, 11 да кропкі 12.

16. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы і захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж праезнай часткі вул. Лібкнехта і вул. Савецкай да кропкі 2;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на захад па паўночнай мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 15 і 14 да кропкі 13;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на поўнач да праезнай часткі вул. Лібкнехта да кропкі 1.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 13 м (на тэрыторыі першага ўчастка) і вышэй за 9 м (на тэрыторыі другога ўчастка) ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

навукова неабгрунтаванае змяненне асноўных габарытных параметраў і характару архітэктуры фасадаў будынкаў, якія валодаюць комплексам каштоўных гісторыка-архітэктурных якасцей;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

18. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на поўдзень уздоўж фасадаў існуючых будынкаў праз кропкі 17, 18, 19, 20 да кропкі 21; далей на ўсход уздоўж паўночнага фасада будынка па вул. Савецкай, 46 да кропкі 22 і далей на поўдзень уздоўж усходняга фасада дадзенага будынка да праезнай часткі вул. Маскоўская да кропкі 23;

на поўдні, захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 уздоўж праезнай часткі вул. Маскоўская, вул. Савецкая і вул. Лібкнехта да кропкі 16.

19. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Маскоўская праз кропку 30 да кропкі 31;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Савецкая да кропкі 32;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на захад уздоўж фасадаў існуючых будынкаў да кропкі 33;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 на поўнач да кропкі 34.

20. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Маскоўская да кропкі 24;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 праз кропкі 25, 26, 27 да кропкі 28;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на поўнач уздоўж праезнай часткі вул. Савецкая да кропкі 29.

21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 7 м (на тэрыторыі першага ўчастка) і вышэй за 9 м (на тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў) ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

навукова неабгрунтаванае змяненне асноўных габарытных параметраў і характару архітэктуры фасадаў будынкаў, якія валодаюць комплексам каштоўных гісторыка-архітэктурных якасцей;

павелічэнне аб’ёмна-прасторавага рашэння дысгарманічнага будынка, акрамя работ па нейтралізацыі дысгарманічнага яго аздаблення шляхам узнаўлення на фасадзе характэрных рыс гістарычнай забудовы;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Будынак банка»
па вул. Савецкай, 77/48 і «Будынак»
па вул. Савецкай, 79 у г. Бабруйску
Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Будынак банка»
па вул. Савецкай, 77/48 і «Будынак»
па вул. Савецкай, 79 у г. Бабруйску
Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

Спіс каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

№ кропкі

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

1

53,137719

29,223893

2

53,137467

29,224704

3

53,137116

29,224749

4

53,137031

29,224749

5

53,136281

29,224295

6

53,136221

29,223646

7

53,136485

29,223611

8

53,136526

29,223944

9

53,136569

29,224244

10

53,136839

29,223909

11

53,136852

29,223952

12

53,137089

29,223933

13

53,137423

29,223922

14

53,137440

29,224298

15

53,137452

29,224303

16

53,137779

29,225143

17

53,137314

29,225194

18

53,137229

29,225218

19

53,137005

29,225247

20

53,136608

29,225341

21

53,136563

29,225379

22

53,136587

29,225618

23

53,136452

29,225644

24

53,136276

29,225682

25

53,136196

29,225674

26

53,136172

29,225269

27

53,136022

29,225269

28

53,136019

29,225068

29

53,136215

29,225057

30

53,136186

29,224698

31

53,136155

29,224754

32

53,136009

29,224757

33

53,135969

29,224121

34

53,136127

29,224116

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.