Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 11.10.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 лістапада 2022 г. № 92

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту, ранняга неаліту» 0,3 км на захад каля могілак у в. Зарэчча Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту, ранняга неаліту» 0,3 км на захад каля могілак у в. Зарэчча Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
03.11.2022 № 92

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту, ранняга неаліту» 0,3 км на захад каля могілак у в. Зарэчча Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту, ранняга неаліту» 0,3 км на захад каля могілак у в. Зарэчча Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зоны аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Стаянка перыяду мезаліту, ранняга неаліту» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113В000138.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Бярозаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на адлегласці 0,3 км в. Зарэчча на захад каля могілак з заходняга боку аўтамабільнай дарогі Н-80 «Бяроза–Стрыгінь–Мастыкі пад’езд да вёскі Зарэчча».

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-1 з каардынатамі 52°32'11.38'', 25°0'58.74'' – 52°32'7.89'', 25°1'0.13'' – 52°32'9.90'', 25°0'56.51'' – 52°32'11.38'', 25°0'58.74''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўленння і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 4-5-6-7-8-9-10-11-4 з каардынатамі 52°32'11.81'', 25°0'58.57'' – 52°32'6.32'', 25°1'0.71'' – 52°32'6.58'', 25°0'59.05'' – 52°32'7.15'', 25°0'57.15'' – 52°32'8.53'', 25°0'54.67'' – 52°32'9.47'', 25°0'53.84'' – 52°32'10.83'', 25°0'54.31'' – 52°32'11.48'', 25°0'56.24''.

12. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах ахоўнай зоны.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Стаянка перыяду
мезаліту, ранняга неаліту» 0,3 км
на захад каля могілак у в. Зарэчча
Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.