![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 жніўня 2022 г. № 70
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў былога завода Лісоўскага: будынак канторы, вытворчыя карпусы» па вул. Фрунзе, 41б у г. Віцебску Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў былога завода Лісоўскага: будынак канторы, вытворчыя карпусы» па вул. Фрунзе, 41б у г. Віцебску Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 03.08.2022 № 70 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў былога завода Лісоўскага: будынак канторы, вытворчыя карпусы» па вул. Фрунзе, 41б у г. Віцебску Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў былога завода Лісоўскага: будынак канторы, вытворчыя карпусы» па вул. Фрунзе, 41б у г. Віцебску Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Комплекс будынкаў былога завода Лісоўскага: будынак канторы, вытворчыя карпусы» па вул. Фрунзе, 41б у г. Віцебску Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000094.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Лейбінскім Феліксам Петровічам па заказе дзяржаўнай установы «Барысаўскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку ўключае тэрыторыю будынкаў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–1 у адпаведнасці з дадаткам.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва, за выключэннем аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-праектнай дакументацыі і пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на будынках, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 4–5–6–7–8–9–10–11–1–12–13–14–15–16–17–18–19–20–4 у адпаведнасці з дадаткам.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 метраў ад зямлі да вышэйшай кропкі даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
рэканструкцыя з надбудовай будынка спартзалу;
рэканструкцыя з надбудовай будынка штаба вышэй за 10 метраў ад зямлі да вышэйшай кропкі даху.