![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2022 г. № 63
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» на могілках «Сухараўскія» па вул. Янкоўскага ў г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» на могілках «Сухараўскія» па вул. Янкоўскага ў г. Мінску (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 26.07.2022 № 63 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» на могілках «Сухараўскія» па вул. Янкоўскага ў г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» на могілках «Сухараўскія» па вул. Янкоўскага ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік» на могілках «Сухараўскія» па вул. Янкоўскага ў г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана пад шыфрам 713В000245 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, зону аховы і яе мяжу, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зоны аховы.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах падэшваў курганоў магільніка і складаецца з шасці ўчасткаў.
8. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж падэшвы кургана ад кропкі з каардынатамі 53°52'49.6347''N, 27°26'52.2427''E праз кропкі з каардынатамі 53°52'48.1430''N, 27°26'53.1030''E і 53°52'48.3699''N, 27°26'52.9959''E да кропкі з каардынатамі 53°52'49.6347''N, 27°26'52.2427''E.
9. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж падэшвы кургана ад кропкі з каардынатамі 53°52'48.1715''N, 27°26'54.1438''E праз кропку з каардынатамі 53°52'47.9435''N, 27°26'54.5247''E да кропкі з каардынатамі 53°52'48.1715''N, 27°26'54.1438''E.
10. Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж падэшвы кургана ад кропкі з каардынатамі 53°52'47.6120''N, 27°26'56.6569''E праз кропку з каардынатамі 53°52'47.2866''N, 27°26'57.1463''E да кропкі з каардынатамі 53°52'47.6120''N, 27°26'56.6569''E.
11. Мяжой чацвёртага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж падэшваў шасці побач змешчаных курганоў, уключаючы тэрыторыю паміж імі, ад кропкі з каардынатамі 53°52'47.3163''N, 27°26'57.8585''E праз кропкі з каардынатамі 53°52'47.1535''N, 27°26'58.1306''E і 53°52'47.1195''N, 27°26'58.5683''E да кропкі з каардынатамі 53°52'47.2473''N, 27°26'59.0078''E; далей ад кропкі з каардынатамі 3°52'47.2473''N, 27°26'59.0078''E праз кропкі з каардынатамі 53°52'46.9882''N, 27°26'59.0598''E і 53°52'46.2448''N, 27°26'58.8327''E да кропкі з каардынатамі 53°52'46.3134''N, 27°26'57.7930''E; далей ад кропкі з каардынатамі 53°52'46.3134''N, 27°26'57.7930''E праз кропкі з каардынатамі 53°52'46.7996''N, 27°26'57.5792''E і 53°52'47.2860''N, 27°26'57.3106''E да кропкі з каардынатамі 53°52'47.3163''N, 27°26'57.8585''E.
12. Мяжой пятага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж падэшвы кургана ад кропкі з каардынатамі 53°52'47.3077''N, 27°27'00.1585''E праз кропку з каардынатамі 53°52'46.8223''N, 27°27'00.1533''E да кропкі з каардынатамі 53°52'47.3077''N, 27°27'00.1585''E.
13. Мяжой шостага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж падэшваў двух побач размешчаных курганоў ад кропкі з каардынатамі 53°52'47.3034''N, 27°27'01.3085''E праз кропкі з каардынатамі 53°52'46.6233''N, 27°27'01.4654''E і 53°52'46.6575''N, 27°27'00.9729''E да кропкі з каардынатамі 53°52'47.3034''N, 27°27'01.3085''E.
14. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
15. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
16. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага фасада будынка № 35 па вул. Янкоўскага ад кропкі з каардынатамі 53°52'49.6347''N, 27°26'52.2427''E да кропкі з каардынатамі 53°52'49.6273''N, 27°26'54.2141''E; далей – ад кропкі 53°52'49.6273''N, 27°26'54.2141''E да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-усходняй агароджы могілак «Сухараўскія» з каардынатамі 53°52'47.7438''N, 27°27'04.6537''E; далей – уздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы могілак «Сухараўскія» на адлегласці 50 м ад кропкі з каардынатамі 53°52'47.7438''N, 27°27'04.6537''E да кропкі з каардынатамі 53°52'45.7072''N, 27°27'04.1390''E; далей – ад кропкі з каардынатамі 53°52'45.7072''N, 27°27'04.1390''E праз кропкі з каардынатамі 53°52'44.6833''N, 27°27'01.0612''E і 53°52'44.5359''N, 27°26'57.2263''E да кропкі з каардынатамі 53°52'47.0836''N, 27°26'50.8463''E; далей – ад кропкі з каардынатамі 53°52'47.0836''N, 27°26'50.8463''E праз кропку з каардынатамі 53°52'49.0297''N, 27°26'49.6075''E да кропкі з каардынатамі 53°52'49.6347''N, 27°26'52.2427''E.
17. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 г. № 55-З «О погребении и похоронном деле».
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці