![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2022 г. № 36
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончая казарма «А-Б» па вул. Пісьменніка Смірнова, 151а ў мікрараёне Казловічы ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончая казарма «А-Б» па вул. Пісьменніка Смірнова, 151а ў мікрараёне Казловічы ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 27.06.2022 № 36 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончая казарма «А-Б» па вул. Пісьменніка Смірнова, 151а ў мікрараёне Казловічы ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончая казарма «А-Б» па вул. Пісьменніка Смірнова, 151а ў мікрараёне Казловічы ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Абарончая казарма «А-Б» па вул. Пісьменніка Смірнова, 151а ў мікрараёне Казловічы ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» – «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000741 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Брэсцкі гарадскі цэнтр па кіраванню нерухомасцю».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.
7. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ, АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з ахоўнай зонай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона).
9. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 праз кропку 3 да кропкі 4;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 5;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняму боку гістарычнай дарогі ад кропкі 5 да кропкі 6;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6, далей праз кропкі 7, 8, 9, 10, 11, 12 і 1 да кропкі 2.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне (знос), прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку высадка дрэў і хмызнякоў;
размяшчэнне малых архітэктурных формаў (альтанак, пергалаў і аналагічных аб’ектаў), не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, у тым ліку ўсталяванне стэндаў і іншых форм добраўпарадкавання, якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца:
правядзенне супрацьаварыйных і кансервацыйных мерапрыемстваў для забеспячэння захавання рэшткаў гістарычнай інфраструктуры абарончай казармы «А-Б»: рэшткаў гістарычнай дарогі між фартамі, каземаціраваннага траверса, ДАК № 553, ДАК № 533а.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў.
15. Мяжой першага ўчастка з’яўляецца лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторый ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» і таварыства з абмежаванай адказнасцю «Алігарэкс» ад кропкі 16 праз кропкі 15, 14, 13, 2, 1, 12, 11, 10, 9, 8, 7 і 20 да кропкі 19. Далей ад кропкі 19 да кропкі 18, далей па паўночна-усходняму боку вул. Пісьменніка Смірнова да кропкі 17, далей ад кропкі 17 да кропкі 16.
16. Мяжой другога ўчастка з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі ўнітарнага прадпрыемства «Пінскдрэў Еўра-Мэбля» ад кропкі 21 да кропкі 22;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 22 праз кропкі 23 і 24 да кропкі 25;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняму адкосу насыпу былой чыгуначнай веткі ад кропкі 25 да кропкі 26;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе уздоўж агароджы ўнітарнага прадпрыемства «Пінскдрэў Еўра-Мэбля» ад кропкі 26 да кропкі 27;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняму боку вул. Пісьменніка Смірнова ад кропкі 27 да кропкі 21.
17. Мяжой трэцяга ўчастка з’яўляецца лінія, якая ідзе ад кропкі 28 праз кропкі 29, 30, 31, 32, 33, 34 і 35 да кропкі 28.
18. Мяжой чацвёртага ўчастка з’яўляецца лінія, якая ідзе ад кропкі 36 праз кропкі 37, 38 і 39 да кропкі 36.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
20. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці і прыроднага ландшафту, непасрэдна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.
21. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 праз кропку 37 да кропкі 40;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняму адкосу насыпу былой чыгуначнай веткі ад кропкі 40 да кропкі 41;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночнаму боку гістарычнай дарогі між фартамі літар А і літар Б ад кропкі 41 да кропкі 5;
далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 5 праз кропкі 4 і 3 да кропкі 2;
далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 13 праз кропкі 14 і 15 да кропкі 16.
22. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночнаму боку гістарычнай дарогі між фартамі літар А і літар Б ад кропкі 42 да кропкі 43;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняму адкосу насыпу былой чыгуначнай веткі ад кропкі 43 да кропкі 25;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 25 праз кропкі 24, 23 і 22 да кропкі 21;
далей – лінія, якая ідзе ад кропкі 21 да кропкі 42.
23. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 18 праз кропкі 19 і 20 да кропкі 7;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 7 да кропкі 6;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночнаму боку гістарычнай дарогі між фартамі літар А і літар Б кропкі 6 да кропкі 44;
далей – лінія, якая ідзе ад кропкі 44 да кропкі 18.
24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення выяўленых гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання (абарончыя рвы) і пракладкі падземных інжынерных каммунікацый;
змяненне трасіроўкі гістарычнай дарогі між фартамі літар А і літар Б;
добраўпарадкаванне тэрыторыі ці іншая дзейнасць, якiя парушаюць традыцыйны характар ландшафту і рэльефа, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
усталяванне рэкламных канструкцый і знешняга асвятлення, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
да праекта зон аховы нерухомай |