![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 кастрычніка 2021 г. № 63
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 у мікрараёне Гершоны г. Брэста Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 у мікрараёне Гершоны г. Брэста Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 у мікрараёне Гершоны г. Брэста Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 у мікрараёне Гершоны г. Брэста Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Царква Раства Багародзіцы» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000079 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе рэлігійнай абшчыны «Праваслаўны прыход царквы Раства Багародзіцы».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах існуючай гістарычнай тэрыторыі царквы.
Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прыродным асяроддзі на поўдні г. Брэста, якое гістарычна склалася, і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Межы ахоўнай зоны супадаюць з межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча тэрыторыі – 0,21 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па вонкаваму боку гістарычнай агароджы праз кропкі 1-2-3-4-1.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў, у тым ліку існуючай агароджы) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і забудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Рэкамендавана максімальна магчымая абрэзка туй уздоўж паўночна-ўсходняй частцы агароджы, пасадка (не вышэй за 3 м).
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У зону рэгулявання забудовы ўключана сучасная сядзібная забудова, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай кашоўнасці.
12. Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
Плошча тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы – 1,95 га.
13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 11 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Свята-Афанасьеўскай, 100, 102, 104, 106, 108, 110 да кропкі 12;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы захад уздоўж агароджы зямельнага ўчастка па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 праз кропку 3 да кропкі 2;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняй мяжы земельных участкаў па вул. Кальцавой, 29, 10, 8, 6, 4 да перакрыжавання з вул. Купалаўскай да кропкі 9;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны ўсход уздоўж вул. Купалаўскай да кропкі 11.
14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы зямельных участкаў па вул. Свята-Афанасьеўскай, 114, 116 праз кропку 16 да перакрыжавання з вул. Цярэспальскай да кропкі 17;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўднёвы захад уздоўж вул. Цярэспальскай да кропкі 13;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны захад да кропкі 14;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Свята-Афанасьеўскай, 114 да перакрыжавання з вул. Свята-Афанасьеўскай да кропкі 15.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне новых прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць транспартныя нагрузкі альбо забруджваюць паветраныя і водныя басейны, з’яўляюцца пажара- і выбухованебяспечнымі;
рэканструкцыя існуючых і будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за адзін паверх з мансардай альбо мезанінам з выкарыстаннем нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыёмаў (вышыня рэканструяваных і новых будынкаў і збудаванняў павінна быць не больш за 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху);
будаўніцтва інжынерных збудаванняў, парушаючых гістарычны выгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці і традыцыйнае прыроднае асяроддзе;
пасадка новых высакарослых дрэў (вышэй за 3 м) паміж дамамі па вул. Свята-Афанасьеўскай, 100, 102, 104, 106, 108, 110, 114, 116 і агароджай уздоўж вул. Свята-Афанасьеўскай.
16. Рэкамендавана максімальна магчымая абрэзка туй уздоўж паўночна-ўсходняй агароджы па вул. Свята-Афанасьеўскай, 110 (не вышэй за 3 м).
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
17. У зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) уключана частка прыроднага ландшафту, які непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння спрыяльных умоў для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны аховы ландшафту – 1,11 га.
18. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўночны ўсход ад кропкі перасячэння вул. Свята-Афанасьеўскай і Паўднёвага праезда, уздоўж гэтага праезда да кропкі 19 да маста;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вадаскіднага канала праз кропку 20 да пачатку канала да кропкі 21;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 21 перпендыкулярна да пешаходнага тратуара вул. Цагляной да кропкі 22, далей на паўднёвы захад уздоўж вул. Цагляной да перасячэння з вул. Свята-Афанасьеўскай да кропкі 23;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўночны захад уздоўж пешаходнага тратуара вул. Свята-Афанасьеўскай праз кропку 27 да кропкі 18.
19. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 ад паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Свята-Афанасьеўскай, 100 уздоўж вул. Купалаўскай да перакрыжавання з вул. Свята-Афанасьеўскай да кропкі 26;
на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на поўдзень уздоўж пешаходнага тратуара паўднёва-заходняга боку вул. Свята-Афанасьеўскай да кропкі 25;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 25 да агароджы зямельнага ўчастка па вул. Свята-Афанасьеўскай, 112 да кропкі 4; далей на паўночны захад уздоўж гэтага ўчастка і паўночна-ўсходніх бакоў зямельных участкаў па вул. Свята-Афанасьеўскай, 110, 108, 106, 104, 102, 100 да кропкі 11.
20. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
змяненне гістарычнага рэльефу, акрамя аднаўлення выяўленых гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання, і ўстройванне пад’ездаў да сядзібных зямельных участкаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку пасадка новых высакарослых дрэў (вышэй за 3 м) паміж агароджай зямельных участкаў па вул. Свята-Афанасьеўскай, 100, 102, 104, 106, 108, 110, 112, 114, 116 і пешаходным тратуарам вул. Свята-Афанасьеўскай.