Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 мая 2020 г. № 44

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ў цэнтры горада Слуцка, на правым беразе р. Случ, паміж вуліцамі Піянерская, Сафіі Слуцкай і Леніна, Слуцкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ў цэнтры горада Слуцка, на правым беразе р. Случ, паміж вуліцамі Піянерская, Сафіі Слуцкай і Леніна, Слуцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.05.2020 № 44

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ў цэнтры горада Слуцка, на правым беразе р. Случ, паміж вуліцамі Піянерская, Сафіі Слуцкай і Леніна, Слуцкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ў цэнтры горада Слуцка, на правым беразе р. Случ, паміж вуліцамі Піянерская, Сафіі Слуцкай і Леніна, Слуцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Гарадзішча ў г. Слуцку, у цэнтры горада, на правым беразе р. Случ, паміж вуліцамі Піянерская, Сафіі Слуцкай і Леніна з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000542 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ўдакладнена ў адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 1 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 91 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ў цэнтры горада Слуцка, на правым беразе р. Случ, паміж вуліцамі Піянерская, Сафіі Слуцкай і Леніна, Слуцкага раёна Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі гарадзішча, якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,6 га.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.028409, 27.555745 да кропкі з каардынатамі 53.028249, 27.556433; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.027727, 27.556666;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.027727, 27.556666 да кропкі з каардынатамі 53.027287, 27.556299; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.027086, 27.555759; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.027101, 27.555151;

на паўднёвым захадзе, захадзе – лінія, якая ідзе па падэшве адхону гарадзішча ад кропкі з каардынатамі 53.027101, 27.555151 да кропкі з каардынатамі 53.028341, 27.554889;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.028341, 27.554889 да кропкі з каардынатамі 53.028409, 27.555745.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена вакол гарадзішча.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 4,1 га.

12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Піянерскай ад кропкі з каардынатамі 53.029239, 27.555506 да кропкі з каардынатамі 53.027998, 27.557867; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.027416, 27.557889;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.027416, 27.557889 да кропкі з каардынатамі 53.026676, 27.555655;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.026676, 27.555655 да кропкі з каардынатамі 53.026674, 27.554834;

на паўднёвым захадзе, захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 50 м ад паўднёва-заходняй, заходняй межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.026674, 27.554834 да кропкі з каардынатамі 53.028427, 27.554355;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Леніна ад кропкі з каардынатамі 53.028427, 27.554355 да кропкі з каардынатамі 53.029239, 27.555506.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый з выкананнем мер па ахове археалагічных аб’ектаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

14. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і на тэрыторыі часткі ахоўнай зоны.

Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 4,8 га.

15. Межамі зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Сафіі Слуцкай;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія левага берага р. Бычок.

16. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Гарадзішча» ў цэнтры горада Слуцка,
на правым беразе р. Случ, паміж вуліцамі
Піянерская, Сафіі Слуцкай і Леніна,
Слуцкага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча»
ў цэнтры горада Слуцка, на правым беразе р. Случ, паміж вуліцамі Піянерская,
Сафіі Слуцкай і Леніна, Слуцкага раёна Мінскай вобласці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.