![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2019 г. № 59
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 23.09.2019 № 59 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000858 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе мяжу, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці знаходзіцца на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,37 га.
7. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – берагавая лінія р. Прыпяць ад кропкі з каардынатамі 52.051896°, 29.264067° да кропкі з каардынатамі 52.051175°, 29.266449°;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051175°, 29.266449° да кропкі з каардынатамі 52.051008°, 29.266336°;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051008°, 29.266336° да кропкі з каардынатамі 52.051746°, 29.263941°;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051746°, 29.263941° да кропкі з каардынатамі 52.051896°, 29.264067°.
8. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да паўднёва-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,33 га.
11. Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.051746°, 29.263941° да кропкі з каардынатамі 52.051008°, 29.266336°;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051008°, 29.266336° да кропкі з каардынатамі 52.050939°, 29.266285°;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга краю набярэжнай ад кропкі з каардынатамі 52.050939°, 29.266285° да кропкі з каардынатамі 52.051645°, 29.263879°;
на паўночным захадзе – лінія, лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051645°, 29.263879° да кропкі з каардынатамі 52.051746°, 29.263941°.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый.