Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 24.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 жніўня 2018 г. № 51

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак пажарнага дэпо» па вул. Тэльмана, 21 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак пажарнага дэпо» па вул. Тэльмана, 21 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.08.2018 № 51

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак пажарнага дэпо» па вул. Тэльмана, 21 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак пажарнага дэпо» па вул. Тэльмана, 21 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Будынак пажарнага дэпо (1930-я гады) па вул. Тэльмана, 21 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000047 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Баранавіцкага гарадскога раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак пажарнага дэпо» па вул. Тэльмана, 21 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена, зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю, якую займае дваровая тэрыторыя будынка № 21 па вул. Тэльмана.

Агульная плошча ахоўнай зоны складае 0,512 га.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,118 га.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,394 га.

8. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе паралельна будынку пажарнага дэпо, знаходзіцца на адлегласці 1,5 м ад яго паўднёвага фасада і праходзіць па праезнай частцы вул. Тэльмана ад кропкі D з боку яго паўднёвага фасада на працягу 12 м (да кропкі А);

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўночна-заходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 1 м ад яго, праходзіць па мясцоваму праезду на працягу 18 м ад перасячэння з вул. Тэльмана (ад кропкі А да кропкі В);

на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй межамі зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці і супадае з часткай заходняй агароджы зямельнага ўчастка будынка № 25 па вул. Тэльмана (ад кропкі B да кропкі C, ад кропкі С да кропкі D).

Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка ахоўнай зоны – 53° 7'57.37''С, 26° 2'40.08''В; 53° 7'58.81''С, 26° 2'41.58''В; 53° 7'58.41'', 26° 2'42.94''В; 53° 7'57.01''С, 26° 2'42.05''В.

9. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая супадае з паўднёвай і ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка № 19 па вул. Тэльмана, потым ідзе ўздоўж вул. Азёрнай да перасячэння з Азёрным завулкам, далей ідзе па Азёрнаму завулку да паўночнай кропкі паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка № 17 па вул. Тэльмана, далей праходзіць па паўднёвай і ўсходняй межам зямельнага ўчастка № 1а па вул. Азёрнай, далей ідзе да паўночнай кропкі ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка № 1б па вул. Азёрнай, далей ідзе па цотнаму боку вул. Азёрнай да перакрыжавання з праезнай часткай вул. Тэльмана, далей ідзе ва ўсходнім напрамку да ўсходняй кропкі паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка № 29 вул. Тэльмана, далей ідзе па цотнаму баку вул. Тэльмана па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка № 26 па вул. Тэльмана, далей па ўмоўнай лініі, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам будынка па вул. Тэльмана, 16, далей ідзе па заходняму фасаду гэтага будынка да кропкі перасячэння з паўднёвай мяжой квартала, далей ідзе на поўнач па бартавым камені праезду з боку заходняга фасада будынка па вул. Тэльмана, 16 да перасячэння з паўднёвай агароджай зямельнага ўчастка № 17 па вул. Тэльмана.

Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка ахоўнай зоны – 53° 7'58.98''С, 26° 2'38.51''В; 53° 7'58.31''С, 26° 2'40.50''В; 53° 7'59.38'', 26° 2'41.68''В; 53° 7'59.26''С, 26° 2'42.04''В; 53° 7'58.17''С, 26° 2'47.26''В; 53° 7'56.92''С, 26° 2'45.97''В; 53° 7'56.29''С, 26° 2'45.23''В; 53° 7'56.38''С, 26° 2'43.34''В; 53° 7'57.14''С, 26° 2'44.22''В; 53° 7'55.04''С, 26° 2'43.14''В; 53° 7'54.92''С, 26° 2'38.87''В; 53° 7'55.42''С, 26° 2'38.21''В; 53° 7'57.23''С, 26° 2'38.24''В; 53° 7'57.95''С, 26° 2'37.53''В; 53° 7'58.87''С, 26° 2'38.39''В.

10. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя гістарычнага аднаўлення страчаных элементаў кампазіцыі будынка пажарнага дэпо і малых архітэктурных форм, якія гістарычна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці і якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без уліку характару гістарычнага асяроддзя;

рэканструкцыя гаспадарчага будынка з павелічэннем яго параметраў, якая вядзе да змянення гістарычнага асяроддзя дваровай тэрыторыі;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

11. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

змена гістарычнай планіроўкі часткі вул. Тэльмана, вул. Азёрнай, Азёрнага завулка (у тым ліку іх расшырэнне);

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці і якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена, зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага акружэння і прасторавай структуры, для замацавання значэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы мае тры рэжымы ўтрымання.

Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўключае два ўчасткі. Агульная плошча складае 0,531 га.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,148 га.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,383 га.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,293 га.

Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,088 га.

13. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўночным захадзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночнай, заходняй і ўсходняй межах зямельных участкаў будынкаў №№ 17, 19 па вул. Тэльмана;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з галоўнымі фасадамі будынкаў №№ 17, 19 па вул. Тэльмана.

Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – 53° 7'57.95''С, 26° 2'37.53''В; 53° 7'58.87''С, 26° 2'38.39''В.

14. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей па паўночна-ўсходніх межах зямельных участкаў будынкаў № 23, 25,27, 29 па вул. Тэльмана;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка № 29 па вул. Тэльмана;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з галоўнымі фасадамі будынкаў №№ 23, 25, 29 па вул. Тэльмана.

Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – 53° 7'59.26''С, 26° 2'42.04''В; 53° 7'58.17''С, 26° 2'47.26''В; 53° 7'56.92'', 26° 2'45.97''В; 53° 7'57.14''С, 26° 2'44.22''В.

15. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы дваровага фасада будынка № 16 па вул. Тэльмана;

на захадзе – лінія, якая ідзе па лініі забудовы квартала;

на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе па паўночнай і ўсходняй мяжы агароджы квартала.

Геаграфічныя каардынаты зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – 53° 7'55.04''С, 26° 2'43.14''В.

16. Межамі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з'яўляецца лінія, якая супадае з бартавым каменем і абмяжоўвае зямельны ўчастак у межах праезных частак вул. Тэльмана, з’езда з пуцеправода на вул. Фралянкова і мясцовага праезду з боку заходняга фасада будынка па вул. Тэльмана, 16.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці;

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і недапушчэння пагаршэння ўмоў іх успрымання (вышынёй больш за 7 метраў ад узроўню глебы да вільчака даху);

змена характару існуючай сядзібнай забудовы;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістраляў і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў;

змяненне планіровачнай структуры, якая гістарычна склалася;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

знос будынка № 16 па вул. Тэльмана, змяненне яго аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў і аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

змяненне планіровачнай і аб’ёмна-прасторавай структуры, якая склалася гістарычна;

рамонт, рэканструкцыя існуючых і ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў перыметральнай забудовы квартала, якія вядуць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (вышыня рэканструяваных і новых будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за будынак № 16 па вул. Тэльмана, новыя будынкі павінны мець рысы архітэктурнай стылістыкі канца XIX – першай пал. ХХ стст. з выкарыстаннем традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў);

узвядзенне будынкаў і збудаванняў унутры квартала вышэй за 12 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, у тым ліку аўтамабільных стаянак (магчыма пашырэнне з’езда з вул. Тэльмана за кошт часткі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання);

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,056 га.

21. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з галоўным (паўночным) фасадам будынка № 16 па вул. Тэльмана на ўсход на працягу 62,4 м;

на захадзе – лінія, якая праходзіць па ўсходнім фасадзе будынка № 16 па вул. Тэльмана;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка № 16 па вул. Тэльмана на ўсход на працягу 62,4 м;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы агароджы тэрыторыі квартала на адлегласці 62,4 м ад усходняга фасада будынка № 16 па вул. Тэльмана.

22. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў (у тым ліку аўтамабільных стаянак, праездаў і г.д.);

змяненне існуючага рэльефу;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці і гістарычнай забудовы.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.