Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 мая 2016 г. № 9

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Магіла ахвяр фашызму» ў г. Добруш Гомельскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Магіла ахвяр фашызму» ў г. Добруш Гомельскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
18.05.2016 № 9

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Магіла ахвяр фашызму» ў г. Добруш Гомельскай вобласці»

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Магіла ахвяр фашызму» ў г. Добруш Гомельскай вобласці» распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Магіла ахвяр фашызму ў г. Добруш Гомельскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000837 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1288 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 222, 5/28291).

3. Праект зон аховы распрацаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Добрушскага райвыканкама сумесна з камунальным праектна-вытворчым унітарным прадпрыемствам «Архітэктура – Добруш».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона.

Схема зоны аховы дадаецца.

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

8. Плошча ахоўнай зоны складае 0,0123 га.

9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія даўжынёй 30 м на адлегласці 1,3 м на поўнач ад гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на ўсходзе – лінія даўжынёй 4,1 м на адлегласці 1,5 м на ўсход ад гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на поўдні – лінія даўжынёй 30 м на адлегласці 1,3 м на поўдзень ад гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на захадзе – лінія даўжынёй 4,1 м на захад ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый;

змена планіровачнай структуры;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

санацыя зялёных насаджэнняў.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.