Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.07.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2015 г. № 9

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.03.2015 № 9

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрамі 413Д000470 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Свіслацкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,015 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе па агароджы брацкай магілы.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

правядзенне работ без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам у дачыненні да тэрыторый пахаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый для вонкавага асвятлення;

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці тэрыторыі сквера.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,51 га.

12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая пачынаецца ад паўднёва-заходняй мяжы сквера і ідзе па лініі бардзюрнага каменю паўднёва-ўсходняга краю вул. 17 Верасня да кропкі перасячэння з вул. Леніна;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая пачынаецца ад паўднёва-заходняй мяжы сквера і ідзе па лініі бардзюрнага каменю паўночна-заходняга краю вул. Дзяржынскага да кропкі перасячэння з вул. Леніна;

на паўднёвым захадзе – дугападобная лінія, якая ідзе па бардзюрным каменю асфальтабетоннага праезду, прылеглага да сквера з паўночна-заходняга краю;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бардзюрным каменю паўднёва-заходняга краю вул. Леніна.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змена характару ландшафту;

пракладка транспартных камунікацый;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарныя высечкі зялёных насаджэнняў.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год)
у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці»

Сітуацыйная схема

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.