![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ СЛУЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
13 снежня 2007 г. № 3166
Аб правядзенні V раённага фестывалю народнай творчасці «Жыву ў Беларусі – тым і ганаруся»
Слуцкі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Арганізаваць правядзенне V раённага фестывалю народнай творчасці «Жыву ў Беларусі – тым і ганаруся» (далей – раённы фестываль).
2. Зацвердзіць Iнструкцыю аб парадку правядзення V раённага фестывалю народнай творчасці «Жыву ў Беларусі – тым і ганаруся» (прыкладаецца).
3. Стварыць рабочую групу па падвядзенню вынікаў раённага фестывалю.