![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 мая 2002 г. № 242
Аб прысваенні М.Р.Райкевічу ганаровага звання «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь»
За шматгадовую плённую вынаходніцкую дзейнасць прысвоіць вядучаму навуковаму супрацоўніку лабараторыі механізацыі меліярацыйных работ навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «БелНДІ меліярацыі і лугаводства» Райкевічу Мікалаю Рыгоравічу ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь».