![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 чэрвеня 1996 г. № 385
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Бельгія аб паветраных зносінах
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Бельгія аб паветраных зносінах, якое было падпісана ў г. Бруселі 26 сакавіка 1996 г.