![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 сакавіка 1995 г. № 147
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесных намаганнях па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесных намаганнях па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, падпісаны ў г. Мінску 21 лютага 1995 г.